Усевалад Міхайлавіч Гарачка (нар. , в. Юцкі, ) — беларускі паэт.
Біяграфія Скончыў Дзямідавіцкую сярэднюю школу (1986), фізічны факультэт БДУ. Працаваў на НВА «Інтэграл». Станам на 2023 год працуе ў ЦРІТ БДПУ. Жыве ў Фаніпалі. Жанаты. Мае дачку.
Адзін са стваральнікаў літаратурнага руху «Бум-Бам-Літ» (вясна 1994). З 2005 года член Беларускага ПЭН-цэнтра, з 2006 — Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Вершы піша з 1992 года. З 1993 года выступае ў перыядычным друку: спачатку з вершамі, а потым і з крытычнымі артыкуламі, эсэ, кароткімі апавяданнямі. Аўтар кніг паэзіі «Пралетарскія песні» (2004, выйшла ў серыі «Другі фронт мастацтваў») і «Даты» (2004). Таксама суаўтар некалькіх кніг, у т.л. «Тазік беларускі». Вершы апошніх гадоў друкаваліся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва», часопісе «Крыніца».
Творы Гарачка У. Пралетарскія песні. Мінск, Логвінаў, 2004. —72 с. Гарачка У. Даты. Мінск, Мастацкая літаратура, 2004.
Крыніцы
Літаратура Гарачка Усевалад // Выдавецтва «Галіяфы»: Афіцыйны сайт — Эл.рэсурс goliafy.com
Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Постаці Фаніпаля Катэгорыя:Члены Беларускага ПЭН-цэнтра Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі