Паўднёвы востраў — востраў архіпелага Новая Зямля, які аддзелены ад Паўночнага вострава вузкім пралівам Матачкін Шар (2-3 км), ад вострава Вайгач пралівам Карскія Вароты (шырынёй каля 50 км). Адміністрацыйна ўваходзіць у Архангельскую вобласць Расіі. Плошча вострава 33 275 км², гэта трэці па велічыні востраў Расіі пасля Сахаліна і Паўночнага вострава. На востраве два пасёлкі — Бялуш’я Губа (адміністрацыйны цэнтр муніцыпальнага ўтварэння Новая Зямля Архангельскай вобласці) і Рагачова.
Катэгорыя:Астравы архіпелага Новая Зямля Катэгорыя:Астравы Баранцавага мора Катэгорыя:Астравы Карскага мора