Баксан () — горад (з 1967 года) у Расіі, у складзе Кабардзіна-Балкарыі. Заснаваны ў 1891 годзе.

Горад размешчаны на левым беразе ракі Баксан (басейн Церака), пры выхадзе яе з гор на раўніну, паабапал аўтастрады Растоў-на-Доне — Баку, за 24 км на паўночны захад ад Нальчыка. Насельніцтва

Эканоміка Завод «Аўтазапчасць» (вытворчасць аўтамабільных глушыцеляў), завод «Лімб» (вырабы радыёэлектроннай прамысловасці), кансервавы завод, фабрыка футравых вырабаў, ткацка-трыкатажнае аб’яднанне. У наваколлях горада, вышэй па цячэнню ракі Баксан — Баксанская ГЭС.

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт гарадской акругі Баксан Кабардзіна-Балкарскай рэспублікі

Катэгорыя:Гарады Кабардзіна-Балкарыі