Церак () — горная рака на Паўночным Каўказе. Упадае ў Каспійскае мора. Працякае па тэрыторыі Грузіі, Паўночнай Асеціі, Кабардзіна-Балкарыі, Стаўрапольскага края, Чачні і Дагестана.

Даўжыня ракі 623 км. Асноўныя прытокі: Ардон, Гізельдон, Малка, Сунжа, Аргудан і Курп. Водны рэжым Церака характарызуецца палаводдзем у цёплую частку года з найвышэйшым уздымам у ліпені—жніўні. Вялікую ролю грае ледавіковае і дажджавое жыўленне.

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Грузіі Катэгорыя:Рэкі Паўночнай Асеціі Катэгорыя:Рэкі Кабардзіна-Балкарыі Катэгорыя:Рэкі Стаўрапольскага края Катэгорыя:Рэкі Чачні Катэгорыя:Рэкі Дагестана Катэгорыя:Басейн Каспійскага мора