Аперацыя «Саюзная сіла» () — ваенная аперацыя блока НАТА супраць Саюзнай Рэспублікі Югаславія ў перыяд з 24 сакавіка па 10 чэрвеня 1999 года, якая прывяла да вываду югаслаўскіх войскаў з тэрыторыі края Косава і Мятохія і да пераходу края пад кантроль сіл НАТА.

Прычыны 28 сакавіка 1989 сербскі парламент, парушаўшы югаслаўскую канстытуцыю 1974 г, адмяніў аўтаномію правінцыі Косава. У 1989—1990 гадах у межах «Антыбюракратычнай рэвалюцыі» па ініцыятыве Слабодана Мілошавіч былі распушчаны парламент і ўрад Косава. Амаль усе албанцы былі звольнены з дзяржаўных устаноў. Верасень 1991: падчас распаду Югаславіі пасля таемнага рэферэндуму была абвешчана «Рэспубліка Косава», якую прызнала толькі Албанія. Ствараліся ценявыя структуры ўлады. З тых часоў албанцы пасіўным супрацівам імкнуліся прыцягваць увагу сусветнай супольнасці. У 1992 годзе албанцы Косава абралі пісьменніка Ібрагіма Ругова ў прэзідэнты Рэспублікі Косава. Быў абраны таксама парламент, які так і непрыступіў да працы. Прызначаны Ругавым урад працаваў з-за мяжы. Падчас Баснійскай вайны 1995 г. авіяцыя НАТА ўпершыню зрабіла моцныя паветраныя ўдары (у рамках аперацыі «Deliberate Force») для прызнання баснійска-сербскім войскам ахоўнай зоны ААН. У выніку быў дасягнуты Дэйтанскі дагавор і размяшчэнне войскаў НАТА ў Босніі. Мірнае супраціўленне ў Косаве албанцам здаваўся безвыніковым, і Войска Вызвалення Косава перайшло да ўзброенага дужання. Верасень—кастрычнік 1997: албанцы Косава байкатавалі выбары ў парламент Сербіі, адбыліся цяжкія сутыкненні паміж албанцамі і сербскай паліцыяй у Косава. У прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах «Рэспублікі Косава» Ругова быў пацверджаны ў пасадзе.

Югаслаўскія ўлады, прэзідэнт Слабодан Мілошавіч былі абвінавачаны ў этнічных чыстках падчас грамадзянскай вайны на поўдні Сербіі, якія мелі месца абапал (і югаслаўскага войска, і паўстанцкага руху Войска Вызвалення Косава). Інфармацыя адносна сотняў тысяч забітых жыхароў застаецца супярэчлівай — пра што сведчаць выкрыцці пахаванняў міжнароднымі экспертамі. Прычынай эскалацыі супрацьстаяння сталі этнічныя канфлікты паміж сербамі і албанцамі.

Пасля пачатку ваенных дзеянняў блок НАТА запатрабаваў вывесці сербскія войскі з сербскай аўтаномнай вобласці Косава і Мятохія, галоўным чынам населяннай албанцамі, а таксама размясціць войска НАТА на тэрыторыі Косава і Мятохіі, гэта значыць на тэрыторыі Югаславіі. Югаславія не выканала ўльтыматум.

Ход аперацыі (сакавік—чэрвень) Афіцыйнай падставай пачатку ваенных дзеянняў было абвешчана прысутнасць сербскіх войскаў на тэрыторыі края Косава і Мятохія. На працягу сакавіка, красавіка, мая, чэрвеня 1999 года войскі НАТА праводзілі ваенныя дзеянні на тэрыторыі Сербіі. Асноўную частку ваеннай аперацыі складала ўжыванне авіяцыі для бамбардзіроўкі стратэгічных ваенных і грамадзянскіх аб’ектаў на тэрыторыі Сербіі. Колькасць задзейнічаных самалётаў перавышала 500 адзінак. Авіаналётам былі падвергнуты ваенныя стратэгічныя аб’екты ў буйных гарадах Югаславіі, уключаючы сталіцу — Бялград.

24 сакавіка 1999 — генеральны сакратар НАТА Салана аддаў загад камандаючыму сіламі НАТА ў Еўропе амерыканскаму генералу Уэслі Кларку пачаць ваенную аперацыю супраць Югаславіі. Бялград, Прышціна, Ужыце, Нові-Сад, Крагуевац, Панчэва, Падгорыца і іншыя падвергнуліся ўдарам з паветра. 25 сакавіка — авіяцыя НАТА зрабіла новы ўдар. З борта амерыканскага крэйсера «Гансалес» у Адрыятычным моры было выпушчана 18 ракет «Тамагаўк». 26 сакавіка — знішчаны склад паліва ў Ліпавіцэ, што выклікала вялікі пажар у Ліпавіцкім лесу 27 сакавіка — НАТА ўжыла ў бамбаваннях Бялграда касетныя бомбы. thumb|Авіяносец «Тэадор Рузвельт» у Адрыятычным моры 28 сакавіка — уначы, Біл Клінтан пасля нарады з кіраўнікамі Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі і Італіі пацвердзіў дазвол узмацніць ваенныя ўдары па Югаславіі.http://www.explan.ru/archive/1999/14/s1.htm Авіяцыя НАТА вырабіла кропкавыя ўдары па ваенна-стратэгічным аб’ектам у прыгарадах Бялграда. 1 красавіка — войска Югаславіі захоплівае на сваёй тэрыторыі трох амерыканскіх салдат. 3 красавіка — авіяўдарам НАТА па Бялградзе разбуранны будынак Міністэрствы ўнутраных спраў Сербіі і Югаславіі. 5 красавіка — 12 загінула і звыш 40 паранена падчас бамбардзіроўкі аб’ектаў у цэнтры Алексінаца 10 красавіка — абстраляны завод «Застава». 12 красавіка — ударам натаўскага самалёта F-15E знішчаны пасажырскі цягнік, які прахадзіўшы па мосце (пілот меў загад разбурыць мост). Салана апраўдвае памылку пілота. 21 красавіка — НАТА наносіць удар па асабістай рэзідэнцыі Мілошавіча і штаб-кватэры Сацыялістычнай партыі Сербіі. 23 красавіка — авіяўдар па белградскім тэлецэнтры. 24 красавіка — НАТА прымае рашэнне аб эмбарга пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў у Югаславію. 30 красавіка — НАТА наносіць удар па будынку Генштаба югаслаўскага войска і Міністэрству абароны Югаславіі. 2 мая — НАТА наносіць удар па энергацэнтру ў Абрэноваце. Большасць гарадоў Югаславіі застаецца без святла. 4 мая — Балгарыя падае НАТА сваю паветраную прастору для ўдараў па Югаславіі. 7 мая — авіяўдар па горадзе Ніш. Высокадакладнай ракетай знішчана пасольства Кітая ў Бялградзе 10 чэрвеня — прынятая Рэзалюцыя СБ ААН № 1244 (1999) 12 чэрвеня — увод сухапутных войскаў НАТА на тэрыторыю Сербіі 20 чэрвеня — югаслаўскія войскі пакідаюць Косава і Мятохію

Вынікі thumb|250px|Разбураны будынак у Бялградзе Улічваючы бамбаванні прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці, аб’ектаў вода- і электразабеспячэння, гэта ледзь не прывяло да экалагічнай катастрофы на Балканах.http://www.uralhimprom.com/company/archive/news_17.html У Косава і Мятохіі ўлада перайшла да касавараў, да Войска Вызвалення Косава. 2,5 млн грамадзян засталіся без якіх-небудзь прыбыткаў і сродкаў да існавання Працы пазбавілася каля 600 тысяч чалавек. 17 лютага 2008 года Косава абвясціла незалежнасць ад Сербіі Колькасць кантынгенту KFOR (НАТА) на канец 2007 г. — 19 тысяч чалавекhttp://www.dw-world.de/dw/article/0,,2993997,00.html

Ахвяры сярод грамадзянскага насельніцтва

Загінула 500—5700 грамадзянскіх асоб, уключаючы этнічных албанцаў.http://www.hrw.org/reports/2000/nato/Natbm200-01.htm.

Шкода экалогіі thumb|250px НАТА бамбавала нафтаперапрацоўчыя і нафтахімічныя заводы, што прывяло да некаторага парушэння экалагічнага балансу і забруджванню навакольнага асяроддзя.

Эканамічная шкода

Агульная шкода, нанесены прамысловым і транспартным аб’ектам, ацэньваецца ў 1 млрд долараў.

Пашкоджанні нанесеныя аўтадарожнай і чыгуначнай сеткі краіны, некаторыя масты і дарогі былі разбураны.

Бамбаванні НАТА пашкодзілі мноства гаспадарчых аб’ектаў.

Просьба Югаславіі аб прыняцці ў саюз Расіі і Беларусі Адразу пасля пачатку агрэсіі 1999 г. парламент Саюзнай Рэспублікі Югаславіі, атакаванай войскамі НАТА, прагаласаваў за далучэнне рэспублікі да саюза Расіі і Беларусі.

Расійскі парламент на экстраным паседжанні цалкам падтрымаў сваіх сербскіх калегаў, парэкамендаваўшы прэзідэнту Барысу Ельцыну і ўраду неадкладна пачаць падрыхтоўку да гэтага працэсу. Барыс Ельцын гэты працэс заблакаваў. У Беларусі просьба абышлася толькі размовамі.

Гл. таксама Спіс войн XX стагоддзя Балканская мяжа (фільм) Марш-кідок на Прышціну

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Войны XX стагоддзя Катэгорыя:Гісторыя Сербіі Катэгорыя:Гісторыя Косава Катэгорыя:НАТА Катэгорыя:Канфлікты 1999 года Катэгорыя:Паветраныя бітвы і аперацыі Катэгорыя:Югаслаўскія войны