Віктар Отан Каліноўскі (, в. Мастаўляны — , Якушоўка, цяпер ) — гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху 1860-х г. Старэйшы брат Кастуся Каліноўскага.

Біяграфічныя звесткі Сярэднюю адукацыю атрымаў у Свіслацкай і Гродзенскай гімназіях. У 1852 паступіў на Маскоўскага ўніверсітэта. 3 1856 у Пецярбургу.

Па даручэнні Віленскай археалагічнай камісіі працаваў у Імператарскай публічнай бібліятэцы, адшукваў старадаўнія рукапісы па гісторыі Літвы і Беларусі. У 1858-62 адзін з кіраўнікоў нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі, якую складалі выхадцы з Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны ў Пецярбургу. Распаўсюджваў сярод членаў арганізацыі гістарычную літаратуру, займаўся вярбоўкай новых членаў, наладжваў сувязі з рэвалюцыйнымі арганізацыямі Кіева і Масквы.

Супрацоўнічаў са штодзённай польскамоўнай газетай «Słowo» («Слова»), якую выдаваў у 1859 у Пецярбургу І. Агрызка. Восенню 1862 захварэў на сухоты, выехаў да бацькі ў фальварак Якушоўка Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні, дзе і памёр.

Навуковая дзейнасць

3 1857 падтрымліваў навуковыя сувязі з у Львове, з яе супрацоўнікам, а потым дырэктарам , дапамагаў яму ў выданні спадчыны гетмана Станіслава Жалкеўскага, навуковай працы «».

Падчас працы ў Публічнай бібліятэцы складаў генеалагічныя даведкі для прыватных асоб, даследаваў гісторыю ВКЛ, антыпрыгонніцкіх сялянскіх рухаў на Беларусі і Украіне. Падрыхтаваў да друку на рускай мове манаграфію «Уманская разня» пра украінскіх сялян у г. Умань (цяпер Чаркаская вобласць, па невядомых прычынах праца не выйшла ў свет). Складальнік «Каталога калекцыі Жэготы Анацэвіча» (СПб., 1859), дзе апісаў першакрыніцы і ў каментарыях выказаў свае погляды па пытаннях беларускай і польскай гісторыі.

Сабраў унікальную бібліятэку, якая налічвала больш за 5000 рукапісаў і кніг, прысвечаных галоўным чынам гісторыі ВКЛ.

Літаратура Календарыюм // «Czasopis» № 04/2003; Кісялёў Г. Героі і музы: Гіст.-літ. нарысы. Мн., 1982; Лушчыцкі І. Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палавіне XIX в. Мн., 1958; Нікалаеў М. Браты Каліноўскія і Публічная бібліятэка // Шляхам гадоў: Гіст.-літ. зб. Мн., 1990. [Вып. 1]; Шалькевич В. Кастусь Калиновский: Страницы биогр. Мн., 1988; Шалькевіч В. Бібліятэка Віктара Каліноўскага // Голас Радзімы. 1992. 5 і 12 сак.; Szalkiewicz W. Z kontaktów naukowych Wiktora Kalinowskiego z Augustem Bielowskim w latach 1857—1861 // Ze skarbca kultury. 1988. Z. 47.

Катэгорыя:Навучэнцы Свіслацкай гімназіі Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу