Карл Дзёніц ( ; , , Германія – , , Шлезвіг-Гольштэйн, Заходняя Германія) — нямецкі марскі афіцэр (з 1943 грос-адмірал) і галоўнакамандуючы Крыгсмарынэ () падчас Другой сусветнай вайны. У маі 1945, паводле тастаменту Гітлера, на працягу 23 дзён з’яўляўся рэйхспрэзідэнтам Германіі і галоўнакамандуючым Вермахта.
Біяграфія Дзёніц нарадзіўся ў населеным пункце Грунаў () (цяпер уваходзіць у склад Берліна), у сям’і інжынера-оптыка Эміля Дзёніца і Ганны Баер. У яго таксама быў старэйшы брат, Фрыдрых.
Пасля заканчэння гімназіі, 1 красавіка 1910 Дзёніц залічаецца ў якасці кадэта ў Імператарскі ваенна-марскі флот (). Адукацыю ён атрымліваў на бронепалубным крэйсеры I рангу «Герта» (1910—1911) і ў ваенна-марскім вучылішчы Мюрвік. 15 красавіка 1911 пасля здачы іспытаў атрымаў званне мічмана (). 1 кастрычніка 1912 года пераведзены на лёгкі крэйсер «Брэслау», які накіроўваўся ў паход да Міжземнага мора. 27 верасня 1913 быў прыстаўлены да звання лейтэнанта флоту ().
1 красавіка 1910 — 31 сакавіка 1911 папярэдняя падрыхтоўка і стажыроўка на цяжкім крэйсеры «Герта». 1 красавіка 1911 — 30 верасня 1912 марское вучылішча і адмысловая падрыхтоўка.
Удзел у Першай Сусветнай вайне У пачатку вайны Дзёніц праходзіў службу на крэйсеры «Брэслау» у Міжземным моры. У жніўні 1914 «Брэслау» разам з лінейным крэйсерам «Гёбен» былі прададзены Турцыі (фармальна), і пасля пераназвання ў «Мідзілі» і «Султан Явуз Селім» адпаведна, сталі прымаць удзел у баявых дзеяннях супраць рускага флоту на Чорным моры. 22 сакавіка 1916 Дзёніц атрымаў чарговае званне обер-лейтэнанта флоту (). Пакуль «Брэслау»/«Мідзілі» стаяў на рамонце ў доках Дзёніца часова прызначылі камандзірам аэрадрома лётнага падраздзялення на Дарданэлах. Адтуль ён запытаў пераводу ў падводны флот, які паказаў сваю эфектыўнасць у кастрычніку 1916. Ён служыў вахтавым афіцэрам на U-39, і ў лютым 1918 даслужыўся да камандзіра падводнай лодкі UC-25. 5 верасня 1918, ён стаў камандзірам UB-68, якая дзейнічала ў Міжземным моры. 4 кастрычніка гэтая лодка была знішчана караблямі аховы брытанскага канвою, і Дзёніц быў узяты ў палон.
Вайна скончылася ў 1918, але Дзёніц заставаўся ў брытанскім лагеры для ваеннапалонных да вызвалення ў ліпені 1919.
За час сваёй службы вахтавым афіцэрам і камандзірам падводнай лодкі Дзёніц зразумеў, што асноўнай прычынай няўдач нямецкага падводнага флоту ў канцы вайны было ўвядзенне Брытаніяй сістэмы канвояў. Калі канвой і падвяргаўся нападу падводнай лодкі, то агульныя страты былі невялікімі, а верагоднасць паўторнай яго атакі імкнулася да нуля. Такім чынам, трэба было зрабіць так, каб супраць буйных канвояў дзейнічала як мага больш падводных лодак.
1 кастрычніка 1912 — 11 верасня 1916 лёгкі крэйсер «Брэслау»/«Мідзілі» 12 верасня 1916 — снежань 1916 аэрадром Сан Стэфана і Дарданэлы Снежань 1916 — 16 студзеня 1917 падрыхтоўка афіцэра-падводніка 17 студзеня 1917 — 28 лютага 1918 падводная лодка U 39, вахтавы афіцэр 1 сакавіка 1918 — 4 верасня 1918 падводная лодка UC 27, камандзір 5 верасня 1918 — 4 кастрычніка 1918 падводная лодка UB 68, камандзір
Катэгорыя:Адміралы Германіі Катэгорыя:Ваенныя маракі Германіі Катэгорыя:Прэзідэнты Германіі Катэгорыя:Падводнікі Першай сусветнай вайны (Германія) Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Кавалеры рыцарскага крыжа з дубовымі лістамі Катэгорыя:Нацысцкія злачынцы Катэгорыя:Мемуарысты