Герцагства Афінскае — дзяржава крыжакоў, створаная на тэрыторыі сучаснай Грэцыі, у выніку Чацвёртага крыжовага паходу. Праіснавала з 1204 г. па 1458 год.
Гісторыя Заснавальнікам графства быў бургундскі рыцар Атон да Ла Рош.
Афіны былі спачатку васалам каралеўства Фесалонікі, з 1224 г. — Ахейскага княства. Толькі ў 1260 годзе, кіраўнікі Афін атрымалі герцагскі тытул.
У 1311 годзе герцагства было заваяванае войскам наймітаў, вядомай у гісторыі пад назвай Каталонская Кампанія. Правадыры каталонцаў прызнавалі намінальнымі герцагамі Афінскімі членаў сіцылійскай галіны Арагонскага каралеўскага дому.
У 1387 годзе Афіны захапіў кіраўнік Карынфа Нерыа Ачаюолі.
У 1456 годзе герцагства было заваяванае Асманскай імперыяй і ў 1458 годзе перастала існаваць. Апошні герцаг Франка загінуў.
Літаратура Сычев Н. В. Книга династий, М., АСТ, 2006
Катэгорыя:Былыя краіны Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Грэцыі Катэгорыя:Дзяржавы крыжакоў Катэгорыя:1205 год у Еўропе Катэгорыя:XIII стагоддзе ў Грэцыі