Дзевашы́чы (, ) — вёска ў Беларусі, у Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Машчаніцкага сельсавета.

Да 15 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Машчаніцкага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)., да 22 лютага 2012 года — у склад Эсьмонскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области .

Гісторыя Згадваецца ў 1643 годзе як вёска ў Барысаўскім старостве Аршанскага павета Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 491.

Славутасць

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча, размешчаны ва ўрочышчы Курганне, за 0,2 км на паўднёвы ўсход ад в. Дзевашычы — . Селішча перыяду ранняга жалезнага веку і ранняга сярэднявечча, размешчанае каля курганнага могільніка ў в. Дзевашычы — .

Вядомыя асобы Валерый Іванавіч Бельскі (нар. 1968) — эканаміст, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 30 студзеня 2020 года.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Машчаніцкі сельсавет (Бялыніцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бялыніцкага раёна