Майск. Сустракаецца таксама варыянт Пу́пса, ж. (; да 30 ліпеня 1964 года Пу́псаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Машчаніцкага сельсавета.
Назва З коранем Pup-s- старое прускае імя Pupse, сучаснае адыменнае літоўскае прозвішча Pupsaitis.
Вышэй і ніжэй па рацэ Аслік (прыток Друці), на якой стаіць Пупса, — адыменныя тапонімы Эсьмоны і Боўсевічы, ад балцка-літоўскіх антрапонімаў тыпу Eis-mant’as, Bausys.
Узнікненне гэтых тапонімаў можа адносіцца да XV стагоддзя, калі пры вялікім князю Казіміры на ўсходзе і поўдні надаваліся маёнткі літоўскім баярам, збольшага з тэрыторый цяперашняй Беларусі, прылеглых да сучаснай літоўскай мяжыАлесь Мікус. Адкуль Бешанковічы // Arche. № 2. 2021. -- С. 50-53..
Насельніцтва
Гісторыя У 1676 годзе згадваецца як вёска Пупса ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаLVIA, f. 11, ap. 1, b. 747.
Да 15 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Машчаніцкага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)., да 22 лютага 2012 года — у склад Эсьмонскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области .
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Машчаніцкі сельсавет (Бялыніцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бялыніцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі