Атрады народнай самаабароны (, YPG) — баявое крыло Курдскага вярхоўнага камітэта, якое непасрэдна ўдзельнічае ў сірыйскім узброеным канфлікце. Афіцыйна YPG не звязаны з якой-небудзь пэўнай палітычнай партыяйRozh Ahmad «A Rare Glimpse Into Kurdish Armed Forces in Syria». Rudaaw. 5.08.2012 , але дэ-факта з’яўляюцца ў першую чаргу баявым крылом PYD.Wladimir van Wilgenburg «Conflict Intensifies In Syria’s Kurdish Area». Syria Pulse (Al Monitor), 5 красавіка 2013 г. Сваёй асноўнай задачай ставяць падтрыманне правапарадку і абарону жыццяў грамадзян у рэгіёнах Сірыі, населеных пераважна курдамі.Adib Abdulmajid «Kurds Give Ultimatum to Syrian Security Forces». Rudaaw, 21.07.2012.
Станам на снежань 2012 г., YPG складаліся з 8 брыгад. Тады ж Саліх Муслім Мухамад ацаніў агульную колькасць байцоў у 10 тысяч«Interview Salih Muslim: Es gab keinen Kurden-Deal mit dem Regime». Frankfurter Rundschau, 1 снежня 2012 г. ; на канец вясны 2013 г. іх колькасць ацэньвалася ў 15 тысяч . Акрамя курдаў, у радах YPG сустракаюцца таксама арабы, якія расчараваліся ў Свабоднай сірыйскай арміі і дэзерціравалі з яе.David Meseguer «Arabs join Kurdish militia in Aleppo ». Ajansa Nuceyan a Firate, 09.02.2013. Як і ў выпадку з Пешмергай, сярод байцоў фарміраванняў даволі шмат жанчын; у тым ліку ў лютым 2013 года ў горадзе Афрын быў створаны першы цалкам жаночы батальён.Kurdish women in Syria create first female battalion. Russia Today, 23 лютага 2013 г. Члены атрадаў YPG выбіраюць сваіх камандзіраў прамым дэмакратычным галасаваннем, што родніць атрады з праектамі народнага апалчэння, прапанаванымі тэарэтыкамі анархізму. Паводле слоў байцоў YPG, такім чынам яны дыстанцуюцца ад якой-небудзь партыйнай палітыкі (на гэты момант падобная сістэма не выкарыстоўваецца ніводнай курдскай партыяй), і пазіцыянуюць сябе як «дэмакратычнае народнае апалчэнне».
Удзел YPG у сірыйскім канфлікце пачаўся з сутыкненняў з урадавымі войскамі ў горадзе Кабані ўлетку 2012 года. Ужо ў канцы таго ж года фарміраванні кантралявалі мноства населеных пунктаў на поўначы Сірыі, у тым ліку г. Кабані, Амуда, Афрын і 360 вёсак у іх наваколлях.Victoria Adal «Kurdish muscle flexing». Jerusalem Post, 14 лістапада 2012 г. Пачынаючы з мая 2013 г., YPG таксама вядуць актыўную барацьбу з баевікамі ССА і ісламістамі, выступаючы ў ролі «трэцяй сілы» ў канфлікце.«Clashes Between Kurdish and Jihadist Militants », 04 мая 2013 г. «Insurgents Declare War on Syria’s Kurds », 27 мая 2013 г.
З 2014 года, YPG супрацоўнічае са Свабоднай сірыйскай арміяй у барацьбе з ІДІЛ. Фарміраванні таксама ўваходзяць у аперацыйнае аб’яднанне FSA — Еўфрацкі Вулкан. У лютым 2015 года атрады падпісалі пагадненне з Фронтам Леванта ў Алепа«YPG і JABHAT AL-SHAMIYA падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў Алепа" . », 5 лютага 2015 г. .
Спасылкі
Катэгорыя:Антыўрадавыя баявыя фракцыі сірыйскага канфлікту Катэгорыя:Курдыстан Катэгорыя:Партызанскія рухі Катэгорыя:Ірэгулярныя войскі Катэгорыя:Нацыянальна-вызваленчыя рухі