Сірыйская свабодная армія (Свабодная армія Сірыі, Свабодная сірыйская армія, скарочана ССА, — , , ) — адна з найбуйнейшых паўстанцкіх груповак у СірыіСірыйская свабодная армія заяўляе пра кантроль над прыхільнікамі шарыяту, якая вядзе ўзброеную барацьбу супраць урада Сірыі, узначаленага прэзідэнтам Башарам Асадам.
Пра стварэнне ССА было абвешчана 29 ліпеня 2011 года, калі група афіцэраў-дэзерціраў на чале з палкоўнікам Рыядам аль-Асадам апублікавала відэазварот, у якім заклікала салдатаў сірыйскай арміі пераходзіць на іх бокFree Syrian Army Founded by Seven Officers to Fight the Syrian Army. У наступны час пасаду главы Найвышэйшага ваеннага савета ССА займаў былы брыгадны генерал сірыйскіх узброеных сіл Салім Ідрыс, аднак фактычна рэальнае камандаванне падраздзяленняў ажыццяўлялі палявыя камандзіры на месцах. Такім чынам, Ідрыс з’яўляўся хутчэй прадстаўніком ССА, чым ваенным лідарамFreedom fighters? Cannibals? The truth about Syria’s rebelsThe Structure and Organization of the Syrian Opposition.
ССА мае парасонавую структуру і складаецца з невялікіх лакальных падраздзяленняў, якія дзейнічаюць на ўсёй тэрыторыі Сірыі. Назва «ССА» часта выкарыстоўваецца як абагульняючая для ўсёй узброенай апазіцыі ўраду Сірыі, але на справе з’яўляецца пэўным альянсам паўстанцкіх груповак. Колькасць ацэньваецца ад 30 да 50 тысяч чалавек; паводле ўласных даных групоўкі на чэрвень 2013 года яна налічвае каля 80 тысяч баевікоў.
Большасць членаў ССА з’яўляюцца арабамі-сунітамі, аднак у яе складзе прысутнічаюць падраздзяленні, сфарміраваныя з курдаўDefying Common View, Some Syrian Kurds Fight Assad, сірыйскіх туркменаўTurkmen in joint battle 'for Syria democracy', палесцінцаўСірыйскія паўстанцы сфарміравалі брыгаду з палестынцаў, лівійцаўНапярэдадні ў Сірыю прыбытку 600 добраахвотнікаў з Лівіі і друзаўDruze preachers in Swaida urge defections . У складзе ССА таксама прысутнічаюць баевікі з Лівана, Туніса, Саудаўскай Аравіі і іншых краінLebanese join the Free Syrian Army’s struggle .
Нягледзячы на дамінаванне Братоў-мусульман, Сірыйская свабодная армія разглядаецца як «умераная» «свецкая» частка сірыйскай апазіцыі, таму, што яе палітычнае крыло — Нацыянальную кааліцыю — часта прадстаўляюць і ўзначальваюць камуністы, хрысціяне, камуністы-хрысціяне і г.д., у адрозненне ад такіх радыкальных груповак, як «Фронт аль-Нусра». Супярэчнасці паміж умеранай і радыкальнай ісламісцкай часткамі апазіцыі нярэдка прыводзяць да ўзброеных сутыкненняўБаявікі-ісламісты адбілі ў «Свабоднай сірыйскай арміі» г. Аазаз на сірыйска-турэцкай мяжы .
ССА атрымлівае палітычную і фінансавую падтрымку з боку заходніх краін (Францыі, ЗША і іншых) і краін Персідскага заліва, а таксама Турцыі.
Гл. таксама Свабодная армія Ірака
Спасылкі
Катэгорыя:Палітыка Сірыі Катэгорыя:Партызанскія рухі Катэгорыя:Ваенныя арганізацыі Катэгорыя:З’явіліся ў 2011 годзе Катэгорыя:Антыўрадавыя баявыя фракцыі сірыйскага канфлікту