Студзяне́ц, таксама вядомая як Сцюдзянец (, ) — вёска ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Беладубраўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 5 км у напрамку на поўдзень ад горада Касцюковічы, за 165 км ад Магілёва, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Камунары. На ўсход ад вёскі працякае рака Жадунька.

Гісторыя Вядома з пачатку XV стагоддзя як мястэчка ў Крычаўскім старостве Мсціслаўскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1744 годзе тут дзейнічалі школа і царква. З 1772 года Студзянец у Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі мястэчка ў Студзянецкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. Належала Свінвінавым. У 1846 годзе ў Студзянцы дзейнічалі паташны завод, смаляное прадпрыемства, 3 вінакурні, 3 сукнавальні, 7 вадзяных і 1 валовы млыны, 2 заезныя дамы. У фальварку дзейнічалі маслабойня, народнае вучылішча, канатна-льнотрапальнае прадпрыемства, бальніца для сялян. У 1880 годзе мястэчка належала Цярэшчанку. Дзейнічалі валасное ўпраўленне, 2 царквы. Два разы ў год адбываліся кірмашы.

У 1924—1959 гадах адміністрацыйны цэнтр Студзянецкага сельсаветаРашэнне выканкама Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18., да 28 сакавіка 1996 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Касцюковіцкага гарсавета.

Насельніцтва 1772 год — 65 жыхароў, 15 двароў. 1799 год — 168 жыхароў, 42 двары. 1880 год — 1571 жыхар, 130 двароў. 1909 год — 1531 жыхар, 203 двары. 2002 год — 242 жыхары, 115 двароў.

Вядомыя асобы Таццяна Паўлаўна Дзмітрусёва (1948—1998) — беларуская пісьменніца, журналіст. Панцеляймон Мікалаевіч Лепяшынскі (1868—1944) — рэвалюцыянер і партыйны дзеяч. Аляксей Сцяпанавіч Русецкі (1912—2000) — беларускі паэт, перакладчык.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-36-101. Выданне 1989 года. Стан мясцовасці на 1985 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Беладубраўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Касцюковіцкага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства