Казу́лічы. Сустракаецца таксама варыянт Мадзя́ры (, ) — вёска ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Мышкавіцкага сельсавета.

11 чэрвеня 1942 фашысты ўчынілі расправу над жыхарамі вёскі Казулічы, дзе загінула 317 чалавек.

Да 22 лютага 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Казуліцкага сельсавета.

Геаграфія Вёска знаходзіцца ўа 11 км у напрамку на захад ад горада Кіраўск, за 98 км ад Магілёва. Праз вёску пралягае аўтамабільная дарога .

Гісторыя У 1943 годзе пад нямецкай акупацыяй дзейнічала пачатковая школаДАМВ, ф. 866, воп. 1, спр. 2.

Насельніцтва 1997 год — 396 жыхароў, 240 двароў.

Памятныя мясціны Магіла ахвяр фашызму.

Вядомыя асобы Іван Фёдаравіч Габрусь (1940–2025) – беларускі навуковец, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры філасофіі БДУІР, даследчык фенаменалогіі Э. Гусэрля Тамара Віктараўна Габрусь (нар. 1945) – беларуская даследчыца гісторыі архітэктуры, доктар мастацтвазнаўства, член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры Юры Іванавіч Габрусь (нар. 1981) – беларускі арганіст, музыказнаўца, педагог, даследчык праблем беларускай арганнай культуры Уладзімір Аляксандравіч Габрусь (нар. 1948) — расійскі грамадскі і палітычны дзеяч. Уладзімір Пятровіч Свірыдаў (1897—1963) — генерал-лейтэнант артылерыі, удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.

Крыніцы

Літаратура  — С. 435.

Ліст карты N-35-107. Выданне 1982 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Мышкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Кіраўскага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі