Абра́з Ма́ці Бо́жай Баркала́баўскай — выява Божай Маці, якая захоўваецца ў Баркалабаўскім Свята-Узнясенскім жаночым манастыры.
Апісанне Баркалабаўская Адзігітрыя, намаляваная тэмперай на хваёвай аснове з пазалочаным разьбяным фонам, — адзін з найвялікшых шэдэўраў беларускай школы іканапісу, які захоўвае выразныя рысы старажытнавізантыйскай асновы.
Гісторыя Навукоўцы выказваюць меркаванне, што абраз створаны на мяжы XVI—XVII стагоддзяў ці ў першай палове XVII стагоддзя ў цэнтральнабеларускім рэгіёне (магчыма, на тэрыторыі паміж Слуцкам і СлонімамБыцева І. М., Хадыка Ю. В. Разьба на фонах абразоў як датуючая прыкмета // Помнікі культуры: Новыя адкрыцці. — Мн., 1985. — С. 44—49.).
Першапачаткова знаходзілася ў праваслаўным Баркалабаўскім жаночым манастыры (адсюль назва), заснаваным Б. Сцяцкевічам у 1648 годзе. У манастырскім архіве захоўвалася легендарнае паданне пра паходжанне абраза. Паводле яго ў 1659 годзе нейкі «князь вояў рускіх» Пажарскі вяртаўся «з Польшчы», маючы пры сабе патаемна гэты абраз Багародзіцы. Капі атрад князя праходзіў каля манастыра, «абраз стаў нерухомы» і ніякія намаганні людзей не здолелі зрушыць яго з месца. Пажарскі зразумеў, што абраз жадае застацца ў манастыры і перадаў яго ігуменні Фацінні Кіркораўне. Тут абраз праславіўся многімі цудамі, аб чым сведчылі яго шматлікія копіі ў навакольных цэрквах. Найвялікшым цудам лічылася тое, што абраз перажыў усе войны XVII—XX стагоддзяў і ганенні на рэлігію ў XX стагоддзі.
Абраз быў выяўлены 27-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1974 годзеЖывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД, 2003. — С. 47—48. — 304 с.: іл..
У культуры Святкаванне абраза адбываецца 24 ліпеня, у дзень яго з’яўлення ў Баркалабаўскім манастыры.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Баркалабава Катэгорыя:Цудатворныя абразы Багародзіцы