Мікалай Сямёнавіч Казло́ў (17.5.1907, Цвер, Расія — , Мінск) — беларускі хімік-арганік. Прафесар (1933), доктар хімічных навук (1935). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1965). Акадэмік Акадэміі навук БССР (1966).
Біяграфія У 1928 годзе скончыў Цвярскі педагагічны інстытут, у 1932 годзе — аспірантуру пры Маскоўскім універсітэце. У 1933—1938 гадах дырэктар Інстытута хіміі Акадэміі навук БССР, адначасова загадчык кафедры арганічнай хіміі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Арыштаваны 24.7.1938. 19.2.1940 пастановай Асобай нарады прыгавораны да 5 гадоў лагераў. Адбыў у лагерах і ссылцы 8 гадоў. У 1946—1967 гадах загадчык кафедры хіміі Пермскага педагагічнага і Пермскага сельскагаспадарчага інстытутаў. Рэабілітаваны 20.1.1956. У 1967—1972 гадах дырэктар Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР. З 1973 года загадчык лабараторыі гэтага інстытута, з 1988 — дарадца пры дырэктары інстытута.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967), Дружбы народаў (1977), «Знак Пашаны» (1961), медалямі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1984).
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па сінтэзе арганічных злучэнняў і вывучэнні механізму дзеяння гетэрагенных і гамагенных каталізатараў. Прапанаваў спосабы атрымання гетэрацыклічных злучэнняў, сінтэзу хіналінаў (рэакцыя Казлова). Удзельнічаў у распрацоўцы сінтэзу хлорапрэнавага каўчука, сінтэзаваў новыя фізіялагічна актыўныя рэчывы, цыянінавыя фарбавальнікі, антыстатыкі для палімераў. Распрацаваў рэакцыю гідраамініравання арганічных рэчываў новымі азотнымі злучэннямі.
Аўтар больш за 700 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 98 вынаходакПамяці вучонага: Казлоў Мікалай Сямёнавіч. Сярод апублікаванага: Каталитический синтез хинольдина. — Мн.: Изд-во БелАН, 1935 (у сааўтарстве). Химия промышленных нефтей Белоруссии. — Мн., 1972 (у сааўтарстве). Промышленные катализаторы риформинга. — Мн.: Наука и техника, 1986 (у сааўтарстве).
Літаратура
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 7. — Мінск, 1998. Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя. У 5 т. Т. 5. — Мінск, 1981. Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016.
Спасылкі Памяці вучонага: Казлоў Мікалай Сямёнавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Козлов Николай Семенович (04(17).05.1907-04.04.1993) // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Мікалай Сямёнавіч Казлоў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Выпускнікі Цвярскога дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Пермскі дзяржаўны ўніверсітэт Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі РСФСР Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР