Дудако́вічы. Сустракаецца таксама варыянт Дако́вічы (, ) — вёска ў Беларусі, у Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Круглянскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 12 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Круглае, за 77 км ад Магілёва, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Талачын, на рацэ Гнілка.
Гісторыя Вядомая з пачатку XVI стагоддзя. З XVII стагоддзя — мястэчка. З 1772 г. у Магілёўскай губерні Расійскай імперыі. З 1861 года ў Магілёўскім павеце. У 1919 годзе сяло. З 1924 года вёска ў Круглянскім раёне, у 1931—1935 гг. у Талачынскім раёне, у 1959—1965 гг. у Бялыніцкім раёне.
Да 2014 года вёска ўваходзіла ў склад Ляснянскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 20 декабря 2014 г. № 7-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Круглянского района Могилевской области, у 1964—2014 гадах яго цэнтрРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061)..
Насельніцтва 1909 год — 446 жыхароў, 50 двароў: 1971 год — 329 жыхароў, 101 двор; 1997 год — 291 жыхар, 112 двароў.
Славутасці Свята-Пакроўская царква (2-я палова XIX ст.)
Крыніцы
Літаратура — С. 252.
Ліст карты N-35-72. Выданне 1981 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Круглянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Круглянскага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Віцебскага ваяводства