Галыне́ц 2 (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Буйніцкага сельсавета.
Гісторыя Згадваецца ў 1675 годзе як вёска ў складзе Княжыцкай воласці ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 717.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. У вёсцы была расквартыравана частка 60-й рэзервовай мотамеханізаванай дывізіі вермахта. Падчас Ямніцкага бою 1944 года 113-ы партызанскі полк зрабіў няўдалую спробу блакаваць нямецкія войскі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Буйніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна