Барсукі́. Сустракаецца таксама варыянт Барсуко́ўка, ж. (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета. Размешчана за 20 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Галынец на лініі Магілёў—Асіповічы. Рэльеф раўнінны, на поўдні і поўначы мяжуе з лесам. На захадзе цячэ р. Лахва (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Гуслянка і далей па шашы Магілёў—Бабруйск.
Гісторыя Паводле перапісу 1897 года ў Расійскай імперыі выселак. У 1909 годзе пасёлак у Вендаражскай воласці Магілёўскага павета.
Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1926 годзе вёска. У 1920-я г. дзейнічала садова-агароднае таварыства. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 28 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Гітлераўцы расстралялі больш за 100 жыхароў, якія пахаваны на могілках.
Да 22 ліпеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Цішоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Маяк камунізму» (цэнтр — в. Цішоўка). У 2007 годзе працаваў магазін.
Планіроўка Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай двухбакова традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 1 двор, 7 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 12 двароў, 50 жыхароў. 1926 — 22 двары, 122 жыхары. У 1990 — 34 гаспадаркі, 55 жыхароў. XXI стагоддзе: 2007 — 8 гаспадарак, 9 жыхароў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вендаражскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна