Станіслаў Батыс Горскі (, в. Дварэц, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць — , Сібір) — беларускі прыродазнавец, медык , педагог, папулярызатар навукі.

Біяграфія У 1820—1825 гадах вучыўся ў Віленскім універсітэце. У 1830 годзе — загадчык батанічнага сада Віленскага ўніверсітэта. Пасля закрыцця ўніверсітэта ў 1831 годзе ад'юнкт, прафесар Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1840 годзе, напярэдадні закрыцця акадэміі, выехаў у замежную камандзіроўку.

Пасля вяртання на Радзіму ў 1842—1847 жыў у Паставах, займаўся батанікай і энтамалогіяй. Потым жыў у Берліне, з 1851 — у маёнтку А. Кубліцкага ў Свянцянскім павеце.

У 1863 годзе па падазрэнні ў спачуванні нацыянальна-вызваленчаму руху высланы ў Сібір. У ссылцы скончыў жыццё самагубствам.

Навуковая дзейнасць Быў адным з першых даследчыкаў Белавежскай пушчы. Аўтар прац па батаніцы і энтамалогіі. Публікаваў нататкі з падарожжаў па батанічных садах Еўропы. Арганізаваў шырокі абмен гербарыямі паміж вучонымі Еўропы. Многія адкрытыя ім віды раслін названы яго імем (напрыклад, Copaifera gorskiana).

Спасылкі ГОРСКІ Станіслаў Батыс

Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Камянецкім раёне Катэгорыя:Постаці беларускага прыродазнаўства