Гаі́ (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Пашкаўскага сельсавета.

Размешчана за 9 км на поўнач ад Магілёва і за 6 км ад чыгуначнай станцыі Палыкаўскія Хутары на лініі Магілёў — Орша. Рэльеф раўнінны, на захадзе мяжуе з лесам. На ўсходзе пачынаецца рака Дубравенка (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па шашы Магілёў — Шклоў, якая праходзіць побач з вёскай.

Гісторыя Паводле перапісу 1897 года — аколіца ў Магілёўскім павеце Магілёўскай губерні.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 26 красавіка 1919 года — у Гомельскай губерні РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР.

З 17 ліпеня 1924 года — у Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года — у Магілёўскай вобласці. З 1924 года — ў Пашкаўскім сельсавеце. У 1930 годзе арганізаваны калгас «1 Мая», мелася кузня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У ліпені 1941 года каля вёскі адбываліся жорсткія баі: батальён міліцыі пад камандаваннем капітана К. Р. Уладзімірава трымаў абарону супраць гітлераўцаў. З 250 абаронцаў у жывых засталося толькі 19 чалавек. Загінулыя пахаваныя ў брацкай магіле на паўночнай ускраіне вёскі.

У 1990 годзе — 66 гаспадарак, 171 жыхар, у складзе калгаса імя В. Валадарскага (цэнтр — вёска Новае Пашкава). Размяшчалася ферма буйной рагатай жывёлы.

Планіроўка Вёска складаецца з працяглай плаўна выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Паралельна ёй на паўночным захадзе праходзіць кароткая прамалінейная вуліца, злучаная з галоўнай завулкам. Забудавана двухбакова, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу; на поўдні размешчаны сад і гаспадарчы сектар.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 10 двароў, 42 жыхары. XX стагоддзе: 1926 — 14 двароў, 59 жыхароў. 1990 — 66 гаспадарак, 171 жыхар. XXI стагоддзе: 2007 — 51 гаспадарка, 101 жыхар.

Славутасці

Брацкая магіла байцоў зводнага батальёна міліцыі з помнікам у іх гонар (1941, 1980) —

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пашкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна