Ма́лькаўка. Сустракаецца таксама варыянт Малько́ўка (, ) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ракшынскага сельсавета.
Адна з нямногіх мясцовасцей на ўсходзе Беларусі, дзе кампактна пражывалі літоўцы. Яны прыехалі сюды з Ковенскай губерні ў канцы XIX стагоддзі з мэтай набыць больш зямлі, бо яна тут каштавала дастаткова танна. Да рэвалюцыі літоўцы займаліся ў асноўным продажам лесу і пасевам ільнуНАРБ. — Ф. 701. Воп. 1. Спр. 109, арк. 57Агеенка Т. М., Каралёў М. Г. Да пытання аб статусе Малькаўскага сельсавета ў 1930-я гг. / Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых артыкулаў удзельнікаў ХІІ Міжнар. навук. канф., 25-26 чэрвеня 2021 г., г. Магілёў / уклад. І. А. Пушкін. — Магілёў: БДУТ, 2021. — 193—195..
У 1921 годзе малькаўцы актыўна ўдзельнічалі ў сходах грамадзян літоўскай нацыянальнасці Гомельскай губерні, да якой тады адносіліся, па пытаннях арганізацыі пры губкаме літоўскай секцыіПушкін, І. А. Грамадская і культурна-асветніцкая дзейнасць нацыянальных меншасцей у Беларускай ССР (1919—1991) : манаграфія / І. А. Пушкін. — Магілёў : МДУХ, 2018. — 423 с. — с. 65. Відавочна, магчымасць стварэння тут літоўскага сельсавета разглядалася яшчэ ў часы знаходжання гэтай тэрыторыі ў РСФСР.
У 1929—1939 гадах — цэнтр Малькаўскага нацыянальнага літоўскага сельсавета.
24 ліпеня 1930 года, у дзень святкавання 10-годдзя БССР, у Малькаве на агульным сходзе літоўскага сельсавета жыхары запатрабавалі прымаць у калгас выключна літоўцаў і толькі на гэтым пагаджаліся з яго існаваннем, а таксама патрабавалі вярнуць раскулачаных. Калі пазней супрацоўнікі ДПУ прыехалі па чарговых «кулакоў», літоўцы ўзвялі барыкады і перакрылі дарогу бярвеннемПушкін, І. А. Грамадская і культурна-асветніцкая дзейнасць нацыянальных меншасцей у Беларускай ССР (1919—1991) : манаграфія / І. А. Пушкін. — Магілёў : МДУХ, 2018. — 423 с. — с. 163.
Да 2017 года вёска ўваходзіла ў склад Доўгавіцкага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 28 ноября 2017 г. № 31-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области .
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Ракшынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна Катэгорыя:Літоўцы ў Беларусі