Васілько́ва (, ) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.
Геаграфія Размешчана на рацэ Волчас. За 32 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, 70 км ад Магілёва, 17 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы па лініі Горкі-Сураж. Рэльеф раўнінны.
Гісторыя У 1834 г. 48 двароў, уласнасць памешчыкаў Пячкоўскіх. У 1897 г. 43 двары, 153 жыхары, у Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 г. 164 жыхары, у Расненскай воласці Чавускага павета Магілёўскай губерні. У 1910 г. адкрыта царкоўна-прыходская школа.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1931 г. арганізаваны калгас «Шлях Леніна», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 28 гаспадарак, меў 332 га ворыва.
У Вялікую Айчынную вайну з 15 ліпеня 1941 г. да 30 верасня 1943 г. вёска была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 18 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Доўгавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)..
У 1999 г. у складзе саўгаса «Забалацце».
Да 22 лютага 2012 года вёска ўваходзіла ў склад Забалацкага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области .
Насельніцтва 2012—2016 г. — нежылая
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Ходасаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна