Пя́чкавіцкі ільнозаво́д (, ) — вёска (да 2018 г. пасёлакРешение Мстиславского районного Совета депутатов от 28 декабря 2018 г. № 11-7 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мстиславского района) у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета. Рэльеф раўнінны. На захадзе цячэ р. Віхра
Гісторыя У цэнтры вёскі, на краі старога пясчанага кар’ера знаходзіцца старажытны курган, які сведчыць пра населенасць гэтых мясцін з далёкай старажытнасці. Вядомы з 19 ст. Паводле перапісу 1897 г. фальварак у Аслянскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні, каля дарогі Мсціслаў — Хіславічы. З 17.7.1924 г. у складзе БССР. З 20.08.1924 да 24.09.1926 — цэнтр сельсавета. У сярэдзіне 1920-х г. пачало дзейнічаць закупачна-збытавое таварыства. У 1929 г. арганізаваны калгас «20 гадоў Кастрычніка», які абслугоўвала Мсціслаўская МТС імя Кірава. У 1930 г. пабудавана кузня, у 1932 г. — ільназавод. У Вялікаю Айчыннаю вайну акупіравана, у верасні 1943 г. акупанты разбурылі ільнозавод, у 1943 годзе расстралялі 500 жыхароў. У пасляваенны час адноўлена. У складзе калгаса «Савецкая Расія». Працавалі дзіцячыя яслі, пачатковая школа, клуб, інтэрнат, бібліятэка, 2 крамы, фельчарска-акушэрскі пункт.
Каля ўсходняй ускраіны вёскі знаходзіцца радовішча пяскоў (разведаныя запасы 399 тыс. куб.м)
Станам на 2016 год у складзе Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння».
Галерэя
Насельніцтва 1897 г. — 4 двары, 10 жыхароў 1909 г. — 5 двароў, 12 жыхароў 1926 г. — 15 двароў, 73 жыхары 1940 г. — 25 двароў, 114 жыхароў 1990 г. — 157 гаспадарак, 417 жыхароў 2012 год — 11 жыхароў 2013—2014 — 10 жыхароў 2015 год — 9 жыхароў 2016 год — 8 жыхароў
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Ходасаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна