Армя́не — народ, які размаўляе на армянскай мове, якая належыць да індаеўрапейскай моўнай сям’і. Мае шмат дыяспар па ўсім свеце, у т.л. у Беларусі (гл. Армяне Беларусі).
Этымалогія Саманазва армян — Հայ (hay), па здагадках, пайшла ад назвы народа — хаяса. Краіна Хаяса і народ хаясы згадваюцца на глінянай хетскай табліцы, якая адносіцца да другога тысячагоддзя да нашай эры, яна была знойдзена пры раскопках сталіцы хетскай дзяржавы — Хатушаш.
Назва краіны Армінія, у якой пражывалі арміны, сустракаецца ўпершыню ў Бехістунскім надпісе персідскага цара Дарыя I, у 522 да н.э. Існуе таксама гістарычны надпіс, які называе рэгіён Армянскага нагор’я Арменіяй, Шумерскага Нарам-Суена, датаваны 2260 да н.э., на тысячу гадоў апераджаючы першае згадванне Урарту«Armenian origins: An overview of ancient and modern sources and theories», by Thomas J. Samuelian, Iravunq, 2000, 34 p., ASIN: B0006E8NC26; p. 14. http://www.arak29.am/PDF_PPT/origins_2004.pdf . Герадот (V ст. да.н.э.) называе іх арменамі. Аб Арменіі і побыце армян гэтага ж перыяду важныя звесткі паведамляе Ксенафонт.
Народныя сімвалы Арэвахач
Вядомыя армяне Фрунзэ Мкртчан — кінаакцёр, рэжысёр Серж Танкян — армяна-амерыканскі музыка, сузаснавальнік гурта System of a Down
Гл. таксама
Армянская музыка
Зноскі
Катэгорыя:Народы Арменіі Катэгорыя:Народы Азербайджана Катэгорыя:Народы Турцыі Катэгорыя:Народы Лівана Катэгорыя:Народы Сірыі Катэгорыя:Народы Ірана