Галаве́нчыцы (, ) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Вайнілаўскага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 13 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Чавусы, за 50 км ад Магілёва, каля ракі Вілейка і ручая Быкаўка (упадае ў сажалку на поўдзень ад вёскі). Праз вёску таксама працякае ручай Галавенчыцы, упадаючы ў Вілейку.
Гісторыя Вёска ўпершыню згадваецца ў 1560 годзе. У 1647 годзе — центр маёнтка ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 703. У 1785 годзе з’яўлялася цэнтрам маёнтка ў Чавускім павеце Магілёўскага намесніцтва. У 1885 годзе ў Чавускай воласці. З 1924 да 1954 года — цэнтр Галавенчыцкага сельсавета. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1943 годзе акупанты спалілі ў вёсцы 122 двары, загубілі 13 яе жыхароў. З 16 ліпеня 1954 года па 16 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Антонаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13., да 1964 года — у склад Гарбавіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 27 сакавіка і 11 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061)., да 23 снежня 2009 года — у склад Антонаўскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.
Насельніцтва 1785 год — 438 жыхароў, 58 двароў. 1997 год — 171 жыхар, 81 двор.
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў.
Крыніцы
Літаратура — С. 444.
Ліст карты N-36-74. Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1974 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Вайнілаўскі сельсавет (Чавускі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Чавускага раёна