Навасёлкі (, ) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вайнілаўскага сельсавета.

Гісторыя Згадваецца ў 1670 годзе як вёска ў Астравецкім прыходзе ў складзе Магілёўскай воласці ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 88, с. 311зв..

Да 16 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Антонаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13., да 1964 года — у склад Гарбавіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 27 сакавіка і 11 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061)., да 23 снежня 2009 года — у склад Антонаўскага сельсавета.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Вайнілаўскі сельсавет (Чавускі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Чавускага раёна