Балка́нскі паўво́страў (ад тур. слова «гара») размешчаны на паўднёвым усходзе Еўропы. Плошча каля 505 тыс. км². Абмываецца Міжземным, Адрыятычным, Іанічным, Мармуровым, Эгейскім і Чорным морамі з паўднёвага захаду, поўдня і паўднёвага ўсходу. Найбольш зрэзаныя берагі Адрыятычнага і Эгейскага мораў; берагі Чорнага мора парэзаныя мала. Шмат астравоў каля ўзбярэжжаў, агульнай плошчай 21,5 тыс. км². Рэльеф пераважна гарысты (Старая-Планіна, Радопы, Дынарскае нагор’е, Пінд).
Паўночнай мяжой паўвострава лічыцца ўмоўная лінія, праведзеная па рэках Дунай, Сава і Купа, а ад вытоку апошняй да заліва Кварнер.
Дзяржавы, якія звычайна ў XX—XXI стагоддзях прылічваюцца да Балканскага рэгіёна, — гэта Албанія, Балгарыя, Грэцыя, Румынія, дзяржавы, якія ўваходзілі ў колішнюю Югаславію: Сербія, Чарнагорыя, Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Паўночная Македонія, Славенія, а таксама Турцыя (еўрапейская частка). Часам з разгляду выключаюць Турцыю і Румынію, або дадаюць Венгрыю.
Грэцыя, Румынія і Балгарыя з’яўляюцца членамі Еўрапейскага Саюза. Турцыя, Грэцыя, Балгарыя і Румынія ўваходзяць у НАТА.
Па тэрыторыі Балканскага паўвострава праходзяць важныя транспартныя магістралі, якія злучаюць Заходнюю Еўропу з Паўднёва-Заходняй Азіяй (Малая Азія і Блізкі Усход).
З’яўляецца радзімай шматлікіх старажытных культур і цывілізацый.
Геапалітыка Геаграфія Балканаў адыграла крытычна важную ролю ў эвалюцыі этнічных і нацыянальных супольнасцей, а таксама ў культурным развіцці гэтага рэгіёна. Пераважную частку плошчы Балканаў займаюць горы, што не толькі падзяліла прыдатныя для жыцця землі на дробныя часткі, але і стварыла раздробленасць у культурным і палітычным развіцці. Спачатку ізаляцыя і дробны падзел рэгіёна процідзейнічалі ўзнікненню якой-небудзь адзінай этнічнай ці нацыянальнай супольнасці. Як вынік, існаванне ў рэгіёне раздробленых этнічных супольнасцей у спалучэнні з геаграфічнай раздробленасцю не дало тут узнікнуць адзінаму вялікаму дзяржаўнаму ўтварэнню; замест гэтага ўзніклі некалькі драбнейшых дзяржаў, якія спаборнічалі між сабоюCharles Jelavich and Barbara Jelavich, The Balkans, Englewood Cliffs, NJ: Prentice-Hall, 1965, p. 3. Цыт. у (Johnsen 1995)..
З іншага боку, існаванне спрыяльных умоў для доступу ў рэгіён звонку (у тым ліку існаванне працяглых берагавых ліній на Адрыятычным, Эгейскім і Чорным морах) і размяшчэнне паміж урадлівымі раўнінамі Еўропы (на поўначы і захадзе) і Малой Азіяй і Міжземнамор’ем (на ўсходзе і поўдні) робіць Балканы своеасаблівым скрыжаваннем шляхоў паміж Еўропай, Азіяй і Афрыкай. Праз Балканы праходзяць тры вялікія міграцыйныя (ці заваёўныя) шляхі: першы — на захад уздоўж паўночнага ўзбярэжжа Чорнага мора і далей уздоўж Дуная ў Цэнтральную Еўропу або на паўднёвы ўсход праз сучасную Балгарыю ў Стамбул (Канстанцінопаль); другі — з Цэнтральнай Еўропы Дунаем у Ніс і далей або Вардарам праз цясніну Скоп’е ў Салонікі, або Марыцай у Сафію і потым у Канстанцінопаль; трэці — з Італіі праз Адрыятычнае мора, далей праз Албанію і Паўночную Грэцыю ў КанстанцінопальRobert J. Kerner, ed., Yugoslavia, Berkeley: University of California Press, 1949, p. 8, and Jelavich and Jelavich, The Balkans, p. 3. Цыт. у (Johnsen 1995)..
Найбуйнейшыя гарады Стамбул = 16.767.000 (Турцыя) Афіны = 3.700.000 (Грэцыя) Бухарэст = 2.306.800 (Румынія) Бялград = 2.136.124 (Сербія) Сафія = 1 870 321 (Балгарыя) Заграб = 779.145 (Харватыя) Кішынёў = 709.900 (Малдова) Прышціна = 500.000 (Сербія) Сараева = 481.500 (Боснія і Герцагавіна) Скоп’е = 452.500 (Паўночная Македонія) Салонікі = 361.200 (Грэцыя) Тырана = 353.400 (Албанія) Плоўдзіў = 338.200 (Балгарыя) Ясы = 320.000 (Румынія) Клуж = 316.400 (Румынія) Тымішаара = 316.100 (Румынія) Варна = 312.300 (Балгарыя) Канстанца = 309.000 (Румынія) Краёва = 301.100 (Румынія) Галац = 297.100 (Румынія) Брашоў = 282.500 (Румынія) Баня-Лука = 270.000 (Боснія і Герцагавіна) Ніш = 262.500 (Сербія) Любляна = 258.000 (Славенія) Плаешці = 231.300 (Румынія) Нові-Сад = 299.294 (Сербія) Брэіла = 215.800 (Румынія) Крагуевац = 211.000 (Сербія) Ціраспаль = 209.800 (Малдова) Арадзя = 205.500 (Румынія) Нікасія = 197.600 (Кіпр) Бургас = 192.000 (Балгарыя)
Гл. таксама
Заходнія Балканы
Літаратура
Катэгорыя:Паўвостравы Еўропы