Слабадан Мілошавіч (; , — , ) — сербскі і югаслаўскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Біяграфія У 1964 годзе скончыў юрыдычны факультэт Бялградскага ўніверсітэта, пасля чаго працаваў у розных сферах дзейнасці, у тым ліку і на кіруючых пасадах.

Палітычная кар’ера У 1959 годзе ўступіў у Саюз камуністаў Югаславіі (СКЮ). У 1984 годзе ўзначаліў Бялградскі гарадскі камітэт СКЮ, у 1986 годзе стаў старшынёй Цэнтральнага камітэта Саюза камуністаў Сербіі (уваходзіў у склад СКЮ).

У 1989 годзе ён паабяцаў абараніць сербскае насельніцтва краю Косава ад прыгнёту з боку албанскай большасці – тады, пад ціскам С. Мілошавіча, парламент сацыялістычнай Сербіі адмяніў аўтаномію Косава і Ваяводзіны.

У тым жа годзе Мілошавіч быў абраны старшынёй Прэзідыума (калектыўны кіруючы орган) Сербіі.

У снежні 1990 года на прамым усенародным галасаванні быў абраны (65,3 % галасоў) прэзідэнтам Рэспублікі Сербія (інстытут прэзідэнта быў уведзены Канстытуцыяй 1990 года), уступіў на пасаду 11 студзеня 1991 года. Пераабраны на пазачарговых прэзідэнцкіх выбарах у канцы 1992 года (набраў 53,2 % галасоў).

У ліпені 1997 года, пасля заканчэння тэрміну паўнамоцтваў на пасадзе прэзідэнта Сербіі, Мілошавіч быў абраны прэзідэнтам Саюзнай Рэспублікі Югаславія (СРЮ) (да 2000 года кіраўнік дзяржавы абіраўся парламентам), змяніўшы Зорана Ліліча.

Ваенны перыяд

У пачатку 1990-х гадоў ад Югаславіі аддзяліліся чатыры з шасці рэспублік (Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Славенія і Македонія). Мілошавіч падтрымліваў адпраўку вайсковых часцей для ўдзелу ў канфліктах у гэтых рэспубліках.

У 1998 годзе ён звярнуўся да сілавых метадаў ўрэгулявання канфлікту ў Косава. Яго дзейнасць завяршылася няўдачай – СРЮ падвергнулася нападу з боку дзяржаў НАТА у сакавіку 1999 года.

Пасля прэзідэнцтва

Пасля паражэння ў некалькіх канфліктах, на фоне цяжкага эканамічнага становішча разбуранай вайной краіны, ён саступіў кандыдату ад апазіцыі (40 % супраць 48,9 %) Ваіславу Каштуніцы.

5 кастрычніка 2000 года Мілошавіч пакінуў пасаду прэзідэнта СРЮ. Быў арыштаваны ў Бялградзе 1 красавіка 2001 года і дастаўлены ў Гаагу 29 чэрвеня на Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі.

Яго абвінавачвалі ў злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых у часы вайны ў Харватыі і Косаве, і ваенных злачынствах, генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых у часы вайны ў Босніі.

Падчас судовага працэсу стан ягонага здароўя рэзка пагоршыўся і ён памёр у гаагскай турме. Абвінавачанні супраць Мілошавіча засталіся недаказанымі, прысуд трыбуналам вынесены не быўМилошевич Слободан Милошевич, СлободанБиография Слободана Милошевича.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Сербіі Катэгорыя:Абвінавачаныя Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі Катэгорыя:Удзельнікі Баснійскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў Харватыі Катэгорыя:Прэзідэнты Югаславіі Катэгорыя:Камуністы Сербіі Катэгорыя:Члены Сацыялістычнай партыі Сербіі Катэгорыя:Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб