Рэ́чыца (, ) — аграгарадок у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Рэчыцкага сельсавета.

Геаграфія Аграгарадок Рэчыца знаходзіцца за 12 км у напрамку на паўночны захад ад горада Чэрыкаў, за 89 км ад Магілёва, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў.

Насельніцтва 2001 год — 503 жыхары, 183 двары.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Вядомыя ўраджэнцы Павел Паўлавіч Пурын (1911—1977) — савецкі ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1945). Уладзімір Дзям’янавіч Ягораў (1939—2016) — старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (1994—1995), генерал-палкоўнік.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рэчыцкі сельсавет (Чэрыкаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Чэрыкаўскага раёна