Сасудзісты пучок — асноўны элемент праводзячай сістэмы раслін; складаецца з ксілемы і флаэмы (у выпадку адкрытых правадных пучкоў маецца яшчэ і камбій).

Сустракаюцца таксама няпоўныя правадныя пучкі, якія складаюцца толькі з ксілемы або толькі з флаэмы. Апроч правадных элементаў, няпоўныя правадныя пучкі могуць уключаць парэнхімныя клеткі.

Развіццё Сасудзісты пучок развіваецца з пракамбію. Спачатку ён складаецца з толькі з першасных правадных тканак: протафлаэмы, якая дыферэнцыюецца самай першай, і протаксілемы, якая ўтвараецца пазней. У далейшым іх змяняюць метаксілема і метафлаэма.

У сцеблах двухдольных яшчэ да заканчэння дыферэнцыяцыі першасных правадных тканак з клетак пракамбію, размешчаных у сярэдняй частцы, вылучаюцца клеткі камбію. У гэтым выпадку гавораць, што правадны пучок становіцца адкрытым. Камбій дае пачатак другаснай ксілеме і флаэме.

Тыпы правадных пучкоў Абазначэнні:Пучкі: A. канцэнтрычны амфікрыбральны; B. канцэнтрычны амфівазальны; C. складаны радыяльны; D. калатэральны закрыты; E. калатэральны адкрыты; F. бікалатэральны. Паводле ўзаемнага размяшчэння ксілемы і флаэмы, а таксама наяўнасці і адсутнасці камбію вылучаюць наступныя тыпы правадных пучкоў:

калатэральныя правадныя пучкі — пучкі, у якіх флаэма размешчана звонку ад ксілемы. Могуць быць адкрытымі (з камбіем) і закрытымі (без камбію). Закрытыя пучкі характэрны для аднадольных, пазбаўленых камбію. бікалатэральныя правадныя пучкі — пучкі, у якім флаэма прылягае да ксілемы звонку і знутры. Паміж вонкавай флаэмай і ксілемай знаходзіцца камбій, гэта значыць бікалатэральны пучок — адкрыты. Уласцівыя для некаторых двухдольных, напрыклад, гарбузовых. радыяльныя правадныя пучкі характэрны для каранёў. У іх экзархныя першасныя ксілема і флаэма размяшчаюцца з чаргаваннем радыяльных цяжоў. Колькасць цяжоў ксілемы заўсёды роўная колькасці цяжоў флаэмы. Паводле колькасці цяжоў ксілемы (а значыць, і флаэмы) вылучаюць: манархныя радыяльныя правадныя пучкі з 1 цяжам ксілемы і 1 цяжам флаэмы. Сустракаюцца вельмі рэдка, характэрны для некаторых відаў папараці вужоўніку. дыархныя — 2 цяжы ксілемы і 2 цяжы флаэмы. Найбольш распаўсюджаны тып радыяльных правадных пучкоў. тры-, тэтра-, пентархныя — з 3, 4, 5 адпаведна цяжамі ксілемы і флаэмы. паліархныя — з вялікай колькасцю цяжоў ксілемы і флаэмы; характэрны для аднадольных. канцэнтрычныя правадныя пучкі — адна з тканак (ксілема або флаэма) акружае іншую. Адрозніваюць: амфівазальныя канцэнтрычныя правадныя пучкі — ксілема акружае флаэму. Маюцца ў некаторых аднадольных, напрыклад, драцэн. амфікрыбральныя — ксілема акружана флаэмай. Характэрны для папарацей.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Тканкі раслін Катэгорыя:Батаніка Катэгорыя:Драўніна