thumb|300px|Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісвае дагавор аб далучэнні (анексіі) з кіраўніцтвам Крыма ў Маскве, 18 сакавіка 2014 года. Анексія Крыма Расіяй — супрацьпраўнае адрыньванне большай часткі часова акупаванага Крымскага паўвострава, размешчанага ў межах украінскіх адміністрацыйных адзінак — Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопаля, ад Украіны і аднабаковае незаконнае ўключэнне іх у склад Расійскай Федэрацыі на правах суб'ектаў федэрацыі — Рэспублікі Крым і горада федэральнага значэння Севастопаль, абвешчаны Расійскай Федэрацыяй 18 сакавіка 2014 года (нібыта ў выніку так званага «рэферэндуму аб статусе Крыма» 16 сакавіка 2014 года).

Адно з наступстваў і адна са складовых частак расійскай узброенай агрэсіі супраць Украіны з 2014 года. Анексіі ў лютым-сакавіку 2014 года папярэднічалі арганізаваныя антыўкраінскія выступы ў гарадах Крыма, блакаванне і захоп падраздзяленнямі расійскай арміі стратэгічных аб’ектаў паўвострава і воінскіх часцей Узброеных сіл РФ, у некаторых выпадках пад прыкрыццём асобных мірных жыхароў і новаствораных спецслужбамі РФ «атрадаў самаабароны Крыма», што паклала пачатак акупацыі Крыма Расіяй.

Анексія Крыма, як і псеўдарэферэндум, не прызнаная ўкраінскай дзяржавай і большасцю краін свету, не прызнаная Генасамблеяй ААН, ПАРЕ, ПА АБСЕ, а таксама супярэчыць рашэнню Венецыянскай камісіі, замест гэтага расійскія ўлады трактуюць гэта як «вяртанне Крыма ў склад Расіі». Згодна з законам Украіны «Аб забеспячэнні правоў і свабод грамадзян і прававым рэжыме на часова акупаванай тэрыторыі Украіны», тэрыторыя Крымскага паўвострава ў сувязі з расійскай акупацыяй лічыцца часова акупаванай тэрыторыяй.

Перадгісторыя

Гэтай падзеі непасрэдна папярэднічалі шматмесячныя антыпрэзідэнцкія і антыўрадавыя акцыі ва Украіне («Еўрамайдан»), якія завяршыліся ў лютым 2014 года сілавой зменай улады. Першыя ж дзеянні апазіцыі, якая прыйшла да ўлады ў Кіеве, выклікалі ў Крыме пратэсты мясцовага, у асноўнай масе рускамоўнага, насельніцтва, чаму спрыяла актывізацыя дзеянняў рускіх грамадскіх арганізацый («Руская абшчына Крыма» і партыя «Рускае адзінства»), якія прыступілі да мабілізацыі сваіх прыхільнікаў яшчэ ў сярэдзіне студзеня 2014 года, у сувязі з абвастрэннем супрацьстаяння ў Кіеве і кампаніяй захопаў адміністрацыйных будынкаў, што разгарнулася ў шэрагу рэгіёнаў УкраіныСнова ДНД? «Рускае Адзінства» заяўляе пра мабілізацыю для ўстаноўкі блокпостаў на ўездзе ў Крым і стварэння атрадаў народных дружын Сяргей Аксёнаў: «Рускае Адзінства» гатова аказаць падтрымку праваахоўнікам Казакі абмеркавалі план дзеянняў па прадухіленні спроб пранікнення ў Крым фашыствуючых экстрэмістаў Паўставайце, людзі рускія! .

Ход падзей 23—24 лютага пад ціскам прарасійскіх актывістаў была здзейснена змена выканаўчых органаў улады Севастопаля, а 27 лютага, пасля таго, як рана раніцай будынкі органаў улады АР Крым былі захоплены і блакаваны некалькімі групамі ўзброеных людзейСБУ апублікавала відэа захопу будынка Вярхоўнага Савета Крыма Захоп Вярхоўнага Савета Крыма: сведчанні сведак, дэпутаты Вярхоўнага Савета АР Крым, якія сабраліся ў будынку парламента, адправілі ў адстаўку ўрад Анатоля Магілёва і прынялі рашэнне аб правядзенні 25 мая агульнакрымскага рэферэндуму аб пашырэнні аўтаноміі паўвострава ў складзе УкраіныПарламент Крыма прызначыў рэферэндум аб аўтаноміі. Новы ўрад Крыма ўзначаліў лідар партыі «Рускае адзінства» Сяргей Аксёнаў, які заявіў пра непрызнанне новага кіраўніцтва Украіны і звярнуўся да кіраўніцтва Расіі за «садзейнічаннем у забеспячэнні міру і спакою на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым».

1 сакавіка Савет Федэрацыі РФ задаволіў зварот прэзідэнта Уладзіміра Пуціна аб дазволе на выкарыстанне расійскіх войскаў на тэрыторыі УкраіныСавет Федэрацыі дазволіў Пуціну ўвесці войскі ва УкраінуСавет Федэрацыі ўхваліў увядзенне войскаў РФ ва Украіну. Атрадамі добраахвотнікаў і расійскімі ваеннаслужачымі былі блакаваны ўсе аб’екты і вайсковыя часці УС Украіны на тэрыторыі паўвострава, камандаванне якіх адмовілася падпарадкавацца ўраду КрымаКрымНаш. КрымНеНаш.

6 сакавіка пытанне рэферэндуму было зменена. У абыход украінскай КанстытуцыіВенецыянская камісія прызнала крымскі рэферэндум нелегітымным — Мінюст, на галасаванне было вынесена пытанне аб далучэнні Крыма да Расіі. 11 сакавіка Вярхоўным Саветам Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопальскім гарадскім саветам была прынята Дэкларацыя аб незалежнасціПарламент Крыма прыняў Дэкларацыю аб незалежнасці АРК і г. СевастопаляПарламент Крыма прыняў дэкларацыю аб незалежнасці. 16 сакавіка быў праведзены рэферэндум пра статус КрымаКрымскі парламент прыняў рашэнне аб уваходжанні Крыма ў склад Расіі, на падставе вынікаў якога была ў аднабаковым парадку абвешчана незалежная Рэспубліка Крым, якая падпісала з Расіяй дагавор аб уваходжанні ў склад РФДагавор паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Крым аб прыняцці ў Расійскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і ўтварэнні ў складзе Расійскай Федэрацыі новых суб’ектаў.

Асобую пазіцыю заняў Меджліс крымскататарскага народа, прэтэндуючы на ролю прадстаўнічага органа крымскіх татараў. 21-23 лютага ён арганізаваў масавыя акцыі ў падтрымку новай украінскай улады, 26 лютага паспрабаваў арганізаваць захоп будынка крымскага парламента і перашкодзіць працы дэпутатаў, а 15 сакавіка заявіў аб непрызнанні рэферэндуму, «які праводзіцца з мэтай змяніць тэрытарыяльную прыналежнасць Крыма», легітымным і адпаведным міжнароднаму праву і Канстытуцыі Украіны. Меджліс заявіў, што «катэгарычна адпрэчвае любыя спробы вызначыць будучыню Крыма без свабоднага волевыяўлення крымскататарскага народа — карэннага народа Крыма» і што толькі крымскім татарам належыць права вырашаць, у якой дзяржаве жыць крымскататарскаму народу. Паводле пераканання Меджліса, «аднаўленне правоў крымскататарскага народа і рэалізацыя ім права на самавызначэнне на сваёй гістарычнай Радзіме павінны ажыццяўляцца ў складзе суверэннай і незалежнай Украінскай дзяржавы»Меджлис выступил с обращением, поддерживающим Украину и осуждающим агрессию РФ. УНИАН, 15.03.2014.

Большасць дзяржаў-членаў ААН не прызнае крымскі рэферэндумГенеральная Асамблея ААН заклікала паважаць тэрытарыяльную цэласнасць УкраіныЗа рэзалюцыю Генеральнай Асамблеі ААН, якая пацвярджае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, прагаласавалі 100 краін з 193 краін-членаў ААН — Backing Ukraine’s territorial integrity, UN Assembly declares Crimea referendum invalid.. Заходняя супольнасць («Вялікая сямёрка», дзяржавы-члены НАТА, Еўрасаюза, Савета Еўропы) расцаніла дзеянні Расіі як агрэсію, анексію часткі ўкраінскай тэрыторыі, парушэнне яе тэрытарыяльнай цэласнасціРэзалюцыя «Відавочнае, грубае і нявыпраўленае парушэнне Расійскай Федэрацыяй хельсінкскіх прынцыпаў» // Бакінская дэкларацыя і рэзалюцыі, прынятыя Парламенцкай асамблеяй АБСЕ на дваццаць трэцяй штогадовай сесіі. Баку, 28 чэрвеня — 2 ліпеня 2014 года Recent developments in Ukraine: threats to the functioning of democratic institutionsВысновы Еўрапейскага Савета наконт Украіны (21/03/2014) Russian ambassador to Australia called in to explain troops in CrimeaЕщё пять стран, включая Украину и Норвегию, ввели санкции против РФ. РИА Новости, 11.04.2014Joint statement on Crimea by President of the European Council Herman Van Rompuy and President of the European Commission José Manuel BarrosoReconsideration on substantive grounds of the previously ratified credentials of the Russian delegation. Непрыманне Захадам расійскіх дзеянняў у Крыме прывяло да адмовы заходніх лідараў ад супрацоўніцтва з Расіяй у фармаце «Вялікай васьмёркі» і стала адной з прычын увядзення заходніх санкцый супраць РасііМеркель: «Вялікай васьмёркі» больш не існуеЗахад «пакарае» Расію за Крым доларам. Расія, у сваю чаргу, разглядае далучэнне Крыма як рэалізацыю права на самавызначэнне насельніцтва Крыма, «якое паўстала» супраць сілавой змены ўлады ў краінеІнтэрв’ю Міністра замежных спраў Расіі С. Лаўрова тэлеканалу «Блумберг», Масква, 14 мая 2014 года. Сама Украіна не прызнае далучэнне Крыма да Расіі; 15 красавіка 2014 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон, які абвясціў АР Крым і горад Севастопаль тэрыторыямі, акупаванымі ў выніку «ўзброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі»Закон Украіны «Аб забеспячэнні правоў і свабод грамадзян і прававым рэжыме на часова акупаванай тэрыторыі Украіны» ад 15 красавіка 2014 годаВярхоўная Рада Украіны прыняла Закон «Аб забеспячэнні правоў і свабод грамадзян і прававым рэжыме на часова акупаванай тэрыторыі Украіны» .

27 сакавіка 2014 года Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю пра сваю прыхільнасць тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў яе міжнародна прызнаных граніцах, непрызнанне крымскага рэферэндуму і абгрунтаваных ім змяненняў статусу АР Крым і горада СевастопаляРэзалюцыя ГА ААН 68/262 «Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны».

Міжнародная рэакцыя

thumb|300px|right|Галасаванне 27 сакавіка 2014 года на Генеральнай асамблеі ААН па пытанні аб прызнанні незаконнасці крымскага рэферэндуму 2014Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю па рэферэндуме ў Крыме (фота). Далучэнне Крыма да Расіі выклікала пераважна негатыўную міжнародную рэакцыю. Заходняя супольнасць («Вялікая сямёрка», дзяржавы-члены НАТА, Еўрасаюза, Савета Еўропы) расцаніла дзеянні Расіі як агрэсію, анексію ўкраінскай тэрыторыі, падрыў яе тэрытарыяльнай цэласнасці. Расія, у сваю чаргу, разглядае далучэнне Крыма як рэалізацыю правы мясцовага насельніцтва на самавызначэнне.

27 сакавіка 2014 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, якая мае рэкамендацыйны характар і абвяшчае, што агульнакрымскі рэферэндум 16 сакавіка 2014 года не мае законнай сілы. З 193 дзяржаў-членаў ААН «за» прыняцце рэзалюцыі прагаласавалі 100 дзяржаў, «супраць» — 11 (Арменія, Беларусь, Балівія, Венесуэла, Куба, КНДР, Зімбабвэ, Нікарагуа, Расія, Сірыя, Судан), устрымаліся — 58, не галасавалі — 24Рэзалюцыя, прынятая Генеральнай Асамблеяй ААН 27 сакавіка 2014 года A/RES/68/262Пратакол працэдуры галасавання.

Спасылкі

Катэгорыя:Змяненне тэрыторыі Расіі Катэгорыя:Расійска-ўкраінская вайна