Казакевіч — беларускае прозвішча.

Вядомыя носьбіты Андрэй Мікалаевіч Казакевіч — беларускі палітолаг. Антоні Казакевіч (1841—1929) — польскі мастак-жывапісец. Вікторыя Казакевіч (нар. 1998) — беларуская футбалістка, абаронца. Выступала за зборную Беларусі. Генадзь Аркадзьевіч Казакевіч (нар. 1975) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — начальнік крымінальнай міліцыі (2020). Даніла Васілевіч Казакевіч (1902—1988) — Герой Савецкага Саюза. Мікалай Канстанцінавіч Казакевіч (нар. 1934) — савецкі беларускі мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000). Міхаіл Аляксандравіч Казакевіч (нар. 2002) — беларускі футбаліст. Павел Канстанцінавіч Казакевіч (1904—1943) — Герой Савецкага Саюза. Пётр Пятровіч Казакевіч (нар. 1955) — беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Уладзіслаў Валянцінавіч Казакевіч (нар. 1998) — беларускі злачынец, які ў 2016 годзе здзейсніў напад у ГЦ «Еўропа» ў Мінску. Ян Станіслаў Казакевіч (1802—1848) — філамат, юрыст, публіцыст.