Еўдакі́мавічы (, ) — аграгарадок у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Фашчаўскага сельсавета.
Геаграфія Размешчана на рацэ Арціслаўка, за 30 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Шклова, 15 кіламетраў ад Магілёва, на аўтадарозе Віцебск-Гомель.
Гісторыя У 1654 годзе згадваецца як маёнтак Аўдакімавічы ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаVilniaus universiteto biblioteka. Rankraščių skyrius. ― F57-Vilniaus kapitula. XVII-XIX a. F57-B53-42: Acta Visitationis Ecclesiarum Dioec. Vilnensis. ― Vilnius, 1653–1654. ― 474 lap..
Да 2013 года Еўдакімавічы ўваходзілі ў склад Заходскага сельсаветаРешение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области, з 2012 года з’яўляліся яго цэнтрамРешение Шкловского районного Совета депутатов от 27 сентября 2012 г. № 19-10 О переносе административного центра.
Інфраструктура
Лясніцтва Сярэдняя школа Дом культуры Бібліятэка Аддзяленне сувязі
Славутасць
Храм Св. Мікалая Цудатворца Помнік землякам
Вядомыя асобы Марына Аляксандраўна Лянчэўская (нар. 1971) — беларускі юрыст. Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фашчаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шклоўскага раёна