Мікала́еўка. Сустракаецца таксама варыянт Нікала́еўка (, ) — вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Фашчаўскага сельсавета.
Гісторыя Да 11 сакавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Заходскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6., да 1977 года — у склад Фашчаўскага сельсаветаРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня, 16 і 22 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527)., да 20 лістапада 2013 года — у склад Заходскага сельсаветаРешение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.
Вядомыя асобы Генадзь Міхайлавіч Лаўранкоў (нар. 1952) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Віктар Іванавіч Шабайлаў (1931—2018) — беларускі вучоны, доктар юрыдычных навук (1980), прафесар (1992).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фашчаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шклоўскага раёна