Ры́жкавічы (, ) — былая вёска ў Беларусі, у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. З’яўляліся адміністрацыйным цэнтрам Рыжкавіцкага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 2 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Шклоў, за 28 км ад Магілёва, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Шклоў.

Гісторыя Вёска Рыжкавічы вядомая з XVI стагоддзя. Магнаты з роду Хадкевічаў пабудавалі тут кляштар дамініканцаў, таксама існавала ўніяцкая царква Пятра і Паўла.

У часы Другой сусветнай вайны Рыжкавічы былі захоплены нямецкімі войскамі 10 ліпеня 1941 года. Яўрэяў (як мясцовых, так і са Шклова, і з блізкіх вёсак, і яўрэяў-бежанцаў з Магілёва і іншых месцаў) сагналі ў гета ў Рыжкавічах. Нацысты размясцілі тут больш за 2700 яўрэяў, частку вязняў пасля перавялі ў Шклоў. Восенню і зімой 1941 года пачаліся масавыя забойствы, у кастрычніку 1941 года гета ў Рыжкавічах было цалкам знішчана.

У сярэдзіне XX стагоддзя была знішчана мясцовая царква.

14 снежня 2007 года, разам з вёскамі Маладзёжная і Малое Зарэчча, Рыжкавічы ўвайшлі ў склад горада Шклова«Об изменении административно-территориального устройства Шкловского района». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 14 декабря 2007 г. № 5-25 .

Насельніцтва 1999 год — 587 чалавек. 2001 год — 607 жыхароў, 262 двары. 2008 год — 239 двароў, 566 чалавек.

Цікавыя факты Рыжкавічы вядомыя тым, што тут жыў і працаваў у 1980-я намеснікам старшыні калгаса імя Леніна і партаргам Аляксандр Лукашэнка. У сярэдзіне дзевяностых калгас заняпаў, а потым яго ліквідавалі. Дагэтуль тут жыве яго жонка Галіна.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Радыё Свабода, Рыжкавічы: рэпартаж з вёскі, якой хутка не будзе

Катэгорыя:Шклоў