Нічы́паравічы (, ) — вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Фашчаўскага сельсавета.
Гісторыя У 1676 годзе згадваецца як сяло з царквой у Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаLVIA, f. 11, ap. 1, b. 747.
У 1924—1954 гадах цэнтр Нічыпаравіцкага сельсавета. Да 11 сакавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Заходскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6..
Славутасці За 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, на правым беразе р. Арціслаўка знаходзіцца курган IX—XII стагоддзяў, які ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фашчаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шклоўскага раёна