Петразаводск (, , , ) — горад (з 1777 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Карэліі. Насельніцтва 282,0 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1703 годзе.
Петразаводск размешчаны на заходнім беразе Анежскага возера (на беразе Петразаводскай губы) і выцягнуты ўздоўж берага на 21,7 км. Буйны навуковы, культурны, адукацыйны і прамысловы цэнтр на паўночным захадзе Расіі. Адлегласць да Санкт-Пецярбурга каля 400 км. Адлегласць да Масквы каля 1100 км.
Гісторыя Горад Петразаводск заснаваны 25 чэрвеня 1703 года на беразе Анежскага возера.
Назвы горада Шуйскі завод (1703—1704) Пятроўскі завод (1704—1777) Петразаводск (1777—1941) Яанісліна (1941—1944) Петразаводск (з 1944)
Дэмаграфія Насельніцтва
Нацыянальны склад рускія — 85 % карэлы — 5 % фіны — 4 % беларусы — 3 % украінцы — 2 % вепсы — 1 %
Вуліцы Плошча Гагарына Плошча Леніна Плошча Кірава Праспект Леніна Праспект Карла Маркса
Транспарт Петразаводскі аўтобус Петразаводскі тралейбус Станцыя Петразаводск Петразаводск, водны вакзал Аэрапорт Петразаводск
Адукацыя Петразаводскі дзяржаўны ўніверсітэт
Вядомыя асобы Лідзія Фёдараўна Ажгірэвіч, беларускі геолаг Уладзімір Рыгоравіч Бандарэнка Сяргей Лявонцьевіч Гаранін (нар. 1965) — беларускі літаратуразнавец. Вадзім Леанідавіч Сашурын, беларускі біятланіст
Гарады-пабрацімы З 1965 па 2011 гады Петразаводск устанавіў пабрацімскія і партнёрскія адносіны з 18 гарадамі свету: Варкаус, ФінляндыяПабрацімскія адносіны ўстаноўлены ў жніўні 1965 года, дагавор складзены 13 жніўня 1975 года. Нойбрандэнбург, ГерманіяПабрацімскія адносіны ўстаноўлены ў 1969 годзе, дагавор складзены ў 1983 годзе. Ла-Рашэль, ФранцыяДагавор складзены 6 лістапада 1973 года. Умеа, ШвецыяДагавор складзены 5 жніўня 1976 года. Дулут, ЗШАДагавор складзены ў 1987 годзе. Цюбінген, ГерманіяДагавор складзены 9 кастрычніка 1989 года. Му-і-Рана (Mo i Rana), НарвегіяДагавор складзены ў чэрвені 1992 года. Ёэнсуу, ФінляндыяДагавор складзены ў 1994 годзе. Портамаджорэ, ІталіяДагавор складзены 18 лютага 1999 года. Фактычна пабрацімскія адносіны спыніліся ў 2003 годзе пасля змены кіраўніцтва абодвух муніцыпалітэтаў і непадаўжэння дагавора. Цяльшай, ЛітваДагавор складзены 26 жніўня 1999 года. Фактычна пабрацімскія адносіны спыніліся ў 2003 годзе пасля змены кіраўніцтва муніцыпалітэтаў і непадаўжэння дагавора. Кіраўскі раён Санкт-Пецярбурга, РасіяДагавор складзены 13 студзеня 1999 года. Сургут, РасіяДагавор складзены 25 чэрвеня 2000 года Мікалаеў, УкраінаДагавор складзены 24 сакавіка 2002 года. Брэст, БеларусьДагавор складзены 10 красавіка 2002 года. Яраслаўль, РасіяДагавор складзены ў верасні 2003 года. Вагаршапат, АрменіяДагавор складзены 17 мая 2004 года. Нарва, ЭстоніяПабрацімскія адносіны ўстаноўлены ў 2005 годзе пры ўдзеле Кіраўскага раёна Санкт-Пецярбурга (дагавор не складзены). Алітус, ЛітваДагавор пра намеры супрацоўніцтва складзены ў лістападзе 2007 года.
Гл. таксама
Авіякатастрофа пад Петразаводскам 20 чэрвеня 2011
Катэгорыя:Гарады Карэліі
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1703 годзе