Ру́дня-Гу́лева (, ) — былая вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Свяцілавіцкага сельсавета.

Ліквідавана ў 2011 годзеРешение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района .

Гісторыя Пачатак вёсцы дала рудня, якая ў 1704 годзе значылася за вёскай Рэчка Чачэрскага староства. Пры ёй працавала «дымарня», меўся млын на адным коле. Руднікам тады быў жыхар Рэчкі Ян ГуляИнвентарь Чечерского староства 1704 г. // Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске [Текст]. — Витебск : Губернская Типо-Литография, 1900. — Вып. 28. — С. 20-21.. Ад яго прозвішча ўзнікла другая частка назвы будучай вёскі. Аднак калі яна замацавалася, пакуль невядома. У 1753 г. падчас судовай цяжбы на конт межаў зямельных уладанняў паны Лапіцкія, між іншага, скардзіліся на войскага Рэчыцкага павета Казіміра Прушаноўскага, які нібыта «без ніякага дакумента» меў сенажаці «на Рудні Слязін і другой Гулёвай» («na Rudnią Slazyn y drugą Hulową») Mandat [...] od Lapickich, 1753 // Akta dotyczące tytułów prawnych. Akta dotyczące tytułów własności dóbr i rozgraniczeń,1738-1770 // Archiwum Faszczów.. У люстрацыі ўладання («dzierzawy») Рэчка 1765 года мясціна згадваецца як вёска Рудня, сярод яе жыхароў пералічваюцца Ян, Аляксей і Рыгор Мохары, а Ян Мохар пазначаны як руднікLustracya dzierzawy Rzeczka , 1765 rok..

Згодна з «Ведамасцю аб дваранах Магілёўскай губерні» ў 1777 годзе вёска, запісаная як «Рудня Гулѣвая», належала обер-сакратару Аляксею Васільеву і знаходзілася ў складзе Рагачоўскага павета, а яе насельніцтва («число головъ») складала 45 чалавек — 41 хрысціянскага і 4 іўдзейскага веравызнанняВедомость о дворянах Могилевской губернии, 1777 г. — Аб. 101..

У 1926—1927 гадах цэнтр Рудня-Гулеўскага сельсавета.

Згодна з матэрыяламі Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі, у час нямецкай нацысцкай акупацыі захопнікамі быў расстраляны адзін жыхар Рудні-Гулевай — Кузьма Лявонавіч Мохараў (1942 г.)Государственный архив Российской Федерации. — Ф. Р-7021. Оп. 85. Д. 40. Л. 2 об., 60.. Траіх жыхарак акупанты сагналі на прымусовыя працы ў ГерманіюГосударственный архив Российской Федерации. — Ф. Р-7021. Оп. 85. Д. 40. Л. 4, 61..

Крыніцы

Спасылкі