Амфіцэлія (Amphicoelias ад грэч. amphi — «з двух бакоў» і koilos — «пусты, увагнуты») — род траваедных дыназаўраў з групы заўрапод. Уключае два віды: A. altus і A. fragillimus.

Апісанне thumb|left|130px|Выява пазванка з працы Э. Копа A. fragillimus апісаны па адзіным фрагменце пазванка (які разбурыўся неўзабаве пасля ачысткі і не захаваўся дагэтуль — захаваўся толькі малюнак), таму памеры і нават само існаванне гэтага дыназаўра выклікае сумневыCarpenter, K. (2006). «Biggest of the big: a critical re-evaluation of the mega-sauropod Amphicoelias fragillimus.» In Foster, J.R. and Lucas, S.G., eds., 2006, Paleontology and Geology of the Upper Jurassic Morrison Formation. New Mexico Museum of Natural History and Science Bulletin 36: 131—138..

Калі амфіцэлія ўсё ж апісана правільна, то яе даўжыня, паводле разлікаў, складала ад 40 да 62 метраўPaul, G.S. (1994a). «Big sauropods — really, really big sauropods.» The Dinosaur Report, The Dinosaur Society, Fall, p. 12-13., а маса — да 155 тон. Тады гэта не толькі самы буйны дыназаўр за ўвесь час іх існаванні, але і самае буйная з вядомых жывёл (буйней можа быць толькі сейсмазаўр, аднак яго памеры і маса таксама ўсё яшчэ застаюцца прадметам навуковых спрэчак). Амфіцэлія амаль у два разы даўжэйшая за блакітнага кіта і на 10 метраў даўжэйшая за сейсмазаўра, які стаіць на другім месцы. Аднак высунуты здагадкі пра існаванне больш масіўных дыназаўраў (напрыклад, брухаткаязаўра, які жыў у мелавым перыядзеПолная энциклопедия динозавров (старонка 77 — «тытаны сярод тытанаў»)).

A. altus дасягаў больш сціплых памераў, каля 25 метраў.

У 2010 годзе была прадстаўлена праца Henry Galiano і Raimund Albersdorfer, у якой апісваўся новы від — Amphicoelias «brontodiplodocus». Знаходкі былі зроблены ў фармацыі Морысан у басейне ракі Бігхарн. Новыя знаходкі, паводле меркавання даследчыкаў, з’яўляюцца пераканаўчымі доказамі, што роды Diplodocus і Barosaurus з’яўляюцца сінонімамі роду Amphicoelias. Акрамя таго, палавы дымарфізм у знойдзеных узорах паказвае, што апатазаўр і суперзаўр таксама з’яўляюцца сінонімамі AmphicoeliasHenry Galiano and Raimund Albersdorfer, 2010. Amphicoelias «brontodiplodocus» A New Sauropod, from The Morrison Formation, Big Horn Basin, Wyoming, with Taxonomic Reevaluation of Diplodocus, Apatosaurus, Barosaurus and Other Genera..

Літаратура Cope, E. D. (1878a). «On the Vertebrata of the Dakota Epoch of Colorado.» Proceedings of the American Philosophical Society, 17: 233—247. Cope, E. D. (1878b). «A new species of Amphicoelias.» American Naturalist, 12: 563—564. (адсканаваная копія артыкула)

Спасылкі Amphicoelias на сайце DinoData. Найвелізарны з гіганцкіх на Dino-Millennium.

† Катэгорыя:Дыназаўры юрскага перыяду Катэгорыя:Дыназаўры Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Дыпладацыды