Зубны налёт (часам выкарыстоўваецца тэрмін «зубная бляшка» як даслоўны пераклад з аналагічнага англійскага тэрміна) — скопішча бактэрый у выглядзе плёнкі, якае ўтвараецца на зубах (у тым ліку і здаровага чалавека). Зубны налёт уключае як аэробныя, так і, факультатыўна, анаэробныя бактэрыі і пачынае ўтварацца ўжо праз 1-2 гадзіны пасля чысткі зубоў.
Фактары, якія ўплываюць на працэс утварэння налёту Рэакцыя асяроддзя (узровень pH). Характар харчавання. Меры, якія прадпрымаюцца для гігіены поласці рота.
Цікавыя факты Зубны налёт можа ўтварацца на паверхні пломбаў. Склад налёту на зубах верхняй і ніжняй сківіцы адрозніваецца. З цягам часу колькасць і якасць бактэрый у налёце змяняецца. Калі зубы былі вычышчаны ад налёту некалькі гадзін назад, бактэрый мала (дзясяткі тысяч у 1 г рэчыва) і яны пераважна аэробныя, калі прайшло некалькі сутак — іх шмат (да сотняў мільярдаў) і яны па большай частцы анаэробныя; дадзеныя факты пацвярджаюць сцвярджэнне пра тое, што зубы варта чысціць часта і старанна. Прагрэсуючы, зубны налёт стварае ўмовы для каланізацыі паверхні асобных зубоў і міжзубнай прасторы бактэрыямі, якія могуць выклікаць карыес.
Спасылкі
Катэгорыя:Зубы Катэгорыя:Бактэрыі Катэгорыя:Стаматалогія