Малыя Таболы — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 40 км на паўночны захад ад горада Гарадок, за 3,8 км на паўночны захад ад вёскі Маісеева, у басейне ракі Свіна.

Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,16 км. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км.

Схілы катлавіны вышынёй 5 м, пад лесам, на захадзе і паўночным захадзе забалочаныя. На ўсходзе ўпадае ручай з возера Вялікія Таболы, выцякае ручай у раку Чарнец.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна