Давыд Расціславіч (1140 — 23 красавіка 1197) — князь смаленскі (1180—1197), чацвёрты з сыноў Расціслава Мсціславіча, вялікага князя кіеўскага.

Біяграфія Сын смаленскага князя Расціслава Мсціславіча, нарадзіўся ў Смаленску. Калі Расціслаў Мсціславіч са Смаленска адпраўляўся на вялікае княжанне ў Кіеў, то паслаў Давыда ў 1154 годзе на княжанне ў Ноўгарад, але наўгародцы ў студзені 1155 года выгналі яго. У 1157 годзе Давыд зноў з’яўляецца ў Ноўгарадзе разам з братам Святаславам і затым пасля паходу на сваякоў полацкага князя Рагвалода Барысавіча, займае сталец у Таржку у 1168 годзе. Але і адсюль, па патрабаванні наўгародцаў, Давыд адпраўлены ў Смаленск братам яго Святаславам у 1160 годзе. У 1165 годзе ён заняў віцебскі сталец, але ў 1166 годзе саступіў яго выгнанаму з Полацка Усяславу Васількавічу.

Пры ўзыходжанні у 1167 годзе на кіеўскі сталец Мсціслава Ізяславіча Давыд атрымаў ва ўдзел Вышгарад. Давыд удзельнічаў у 1168 годзе ў з’ездзе князёў у Кіеве, дзе вырашана было ісці на полаўцаў, але чамусьці ён адмовіўся ад удзелу, разыйшоўся з кіеўскім князем і нават у 1169 годзе знаходзіўся пры ўзяцці Кіева войскамі Андрэя Багалюбскага. Пасля адбыцця апошніх, на Давыда напаў Мсціслаў, але той адседзеўся ў сваім Вышгарадзе і затым спаліў у 1170 годзе горад Міхайлаў, апошні прытулак Мсціслава пляменніка, і Васількі Яраполкавіча.

У 1171 годзе Давыд прымаў дзейны ўдзел ва ўзыходжанні на кіеўскі сталец Уладзіміра Мсціславіча, князя дарагабужскага, а ў наступным годзе свайго брата, Рурыка. З-за таго, што апошнія дзеянні Давыда ішлі насуперак жаданням Андрэя Багалюбскага, які адправіў у Кіеў свайго брата Міхаіла, ён прапанаваў малодшым Расціславічам пераехаць у Берлад. Ганарлівы адказ на гэту прапанову стаў прычынаю таго, што Андрэй Багалюбскі паслаў пад Вышгарад велічэзная войска, якое, зрэшты, пасля дзевяцітыднёвай аблогі горада было разбіта (1173 г.).

У 1175 годзе ён разам з Алегам Святаславічам, князем северскім, ваяваў на чарнігаўскай зямлі і ў наступным годзе пацярпеў паражэнне ад полаўцаў пад Растоўцам. Аўтар «Словы пра паход Ігараў» прыгадвае Давыду і яго брату Рурыку пра тыя падзеі: не ваю ли вои злачёными шеломы по крови плаваша?. Чарнігаўскі князь Святаслаў Усеваладавіч патрабаваў, каб Давыд, як вінаваты ў паражэнні, быў пазбаўлены ўдзела ў Кіеўскім княстве. Давыд некаторы час знаходзіўся у Белгарадзе і пасля смерці брата Рамана ўзыйшоў на сталец у Смаленску (1180 г.). Усё яго сямнаццацігадовае княжанне тут прайшло, з аднаго боку, у бесперапыннай барацьбе са смаленскім вечам, прычым справа не раз даходзіла да сур’ёзных паўстанняў, пагібельных па сваіх выніках для смальнян, і з іншага — у частых войнах з суседнімі князямі і з полаўцамі. Так у 1181 г. Давыд хадзіў да Друцка супраць Ольгавічаў, у 1184 г. на полаўцаў. У 1185 годзе, пасля паражэння ў стэпах ноўгарад-северскага князя Ігара Святаславіча, прывёў свае войскі на дапамогу паўднёвым князям супраць полаўцаў, якія ўварваліся пад Пераяслаў і ў Пасем'е, і размясціўся ў Трэпалі на правабярэжжы Дняпра (на шляху з левага берага ракі цераз віцічаўскі брод да Кіева). Адсутнасць далейшага руху смаленскіх войскаў звычайна тлумачыцца даследчыкамі як «здрада Давыда». Калі Святаслаў і Рурык фарсіравалі Дняпро на поўдні, на зарубінскім бродзе, заходзячы ў тыл Канчаку, які абложваў Пераяслаў і быў вымушаны спешна адступіў, Давыд вярнуўся ў Смаленск.

У 1186 годзе Давыд хадзіў на Полацк, у 1190 годзе змагаўся са Святаславам чарнігаўскім, у 1195 годзе пацярпеў паражэнне ад Ольгавічаў, якія спустошылі смаленскую зямлю і ў 1196 годзе быў разбіты пад Віцебскам.

Спачатку Давыд быў прыхільнікам Усевалада Вялікае Гняздо, па першым патрабаванні яго высылаў свае войскі, потым жа заўважыў, што ён быў толькі інструментам у руках Усевалада, што асабліва праявілася пры заключэнні апошнім у 1196 г. міру з Ольгавічамі, і стаў рыхтавацца да самастойнага паходу, але падчас падрыхтовак сканаў, прыняўшы па звычаі таго часу манаства.

Давыд Расціславіч памёр 23 красавіка 1197 года, пасля яго смаленскі прастол заняў Мсціслаў Раманавіч Стары.

Дзеці Ізяслаў (пам. пасля 1185) Мсціслаў (Барыс)Тацішчаў атаясамляў яго з полацкім князем Барысам Давыдавічам. (пам. 1189), князь наўгародскі 1184—1187, вышгародскі 1187—1189 Мсціслаў (Фёдар) (1193—1230), князь смаленскі з 1219 Канстанцін (пам. 1219), родапачынальнік князёў Фамінскіх і Беразуйскіх дачка; муж: Глеб Уладзіміравіч (пам. 1219), князь разанскі дачка; муж: Васілька Брачыславіч (пам. каля 1221), князь віцебскі

Літаратура Вл. Греков. Смоленские удельные князья // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.—М., 1896—1918. Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — Т. 1. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 5-224-02249-5. Войтович Л. Смоленська гілка Рюриковича. Смоленська і Ярославська династії // Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1. Коган В. М., Домбровский-Шалагин В. И. Князь Рюрик и его потомки: Историко-генеалогический свод. — СПб.: «Паритет», 2004. — 688 с. — 3000 экз. — ISBN 5-93437-149-5.

Катэгорыя:Князі смаленскія Катэгорыя:Князі віцебскія Катэгорыя:Военачальнікі Старажытнай Русі Катэгорыя:Персанажы Слова пра паход Ігараў Катэгорыя:Рурыкавічы Катэгорыя:Расціславічы Смаленскія