Ду́браўка (, ) — вёска ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Усохабудскага сельсавета.

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Дубраўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 .

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 41 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Добруш, за 52 км ад Гомеля — С. 286.. Прыкладна за 0,8 км у напрамку на поўдзень ад вёскі знаходзіцца прыпыначны пункт Машок Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Насельніцтва 1997 год — 290 жыхароў у 158 дварах.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Міхаіл Фёдаравіч Талкачоў (1922—1998) — ваенны, артылерыст, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Усохабудскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Добрушскага раёна