Зато́н (, ) — вёска ў Беларусі, у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія За 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі знаходзіцца Грамячамохаўскае радовішча глін і суглінкаў, звязанае з неагенавымі адкладамі, ва ўскрышы дробназярністыя пяскі.

Гісторыя У 1924—1954 гадах вёска ў складзе Затонскага сельсавета, у 1924—1931 гадах яго цэнтр. Да 8 снежня 1966 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Стрэшынскага пассаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)..

Вядомыя асобы Валерый Аркадзевіч Сасіновіч (1941—2002БЕЛТА ) — вучоны ў галіне гідрадынамікі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Жлобінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Жлобінскага раёна