Кі́рава. Сустракаецца таксама варыянт Свято́е (, ) — аграгарадок у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кіраўскага сельсавета.
Знаходзіцца за 29 км у напрамку на ўсход ад Жлобіна, за 78 км ад Гомеля.
Каля паўднёвай ускраіны вёскі знаходзіцца выток ракі Окра.
Назва На карце XVIII ст. (ПГМ) называецца сяло Святое, у ім Святое возера (назва захавалася да сёння). Перайменавана ў 1939 годзе.
Насельніцтва 1998 год — 1147 жыхароў, 428 двароў.
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Помнік землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Кіраўскі сельсавет (Жлобінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Жлобінскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі