Казімі́раўская Слабо́дка (, ) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснабярэжскага сельсавета.
Да 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Малевіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)..
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядома з XVIII стагоддзя. У некаторых крыніцах ўзгадваецца як вёска Слабодка альбо вёска КазіміраваНГАБ. Ф. 333, воп. 9, спр. 21. Рэвізскія казкі Бабруйскага павета за 1795 год. Арк. 777—784.НГАБ. Ф. 333, воп. 9, спр. 517. Рэвізскія казкі Бабруйскага павета за 1834 год. Арк. 730 адв.—734.. Пасля далучэння да Расійскай імперыі вёска ў Сцяпоўскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года 34 двары, 243 жыхары, хлебазапасны магазін.
У 1921 годзе адкрыта школа, якая размясцілася ў нацыяналізаваным будынку. У 1925 годзе 65 двароў. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя М. Горкага, працавалі конная крупарушка і вятрак. У Вялікую Айчынную вайну 34 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года 227 жыхароў. У 1962 годзе да вёскі далучаны пасёлак Ключ, хутар Цёсы. У складзе саўгаса «Чырвонабярэжскі» (цэнтр — вёска Чырвоны Бераг).
Планіровачна складаецца з прамалінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі сялянскімі сядзібамі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Краснабярэжскі сельсавет (Жлобінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Жлобінскага раёна