Паго́ст (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, пры сутоцы Сцвігі з Прыпяццю. Уваходзіць у склад Азяранскага сельсавета. Размешчана за 9 км на ўсход ад Турава, за 27 км на поўдзень ад Жыткавічаў і аднайменнай чыгуначнай станцыі.

Гісторыя У летапісных крыніцах Пагост вядомы з 1520 года. У XVI—XVIII стагоддзях вёска знаходзілася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, з 1793 года — у складзе Расійскай імперыі.

Насельніцтва XX стагоддзе: 1994 год — 54 двары, 259 чал.; 1999 год — 419 чал. XXI стагоддзе: 2010 год — 272 чал.

Славутасці Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1985), на могілках Тураўскі, або Святы крыж — найбольш вядомы тураўскі крыж, знаходзіцца ў царкве. Юраўскі карагод — традыцыйны веснавы абрад, занесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА,

Вядомыя асобы Мікалай Уладзіміравіч Сацура (1952—2024) — беларускі вакаліст, кампазітар, аранжыроўшчык, музычны кіраўнік ансамбля «Сябры». Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Азяранскі сельсавет (Жыткавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна