Бенедыкт Іванавіч Дыбоўскі (, м. Адамарын каля Маладзечна — ) — расійскі, беларускі і польскі заолаг, прыродазнавец, урач. Член-карэспандэнт АН СССР (1928). Брат Уладзіслава Дыбоўскага.
Біяграфія Нарадзіўся ў былым маёнтку Адамарын Вілейскага павета Мінскай губерні. Належаў да сярэднезаможнага шляхецкага роду Дыбоўскіх з Менскага павета ВКЛ.
Вучыўся ў Мінскай губернскай гімназіі. Медыцыну і прыродазнаўчыя навукі вывучаў у Дэрпце, Браславе і Берліне, дзе ў 1860 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны. 3 1862 года экстраардынарны прафесар заалогіі і палеанталогіі ў Варшаве.
За ўдзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні ў 1864 годзе асуджаны на 15 гадоў катаргі і сасланы ў Сібір. Але і там ён працягваў навуковую дзейнасць: даследаваў жывёльны і раслінны свет возера Байкал, рэк Амур і Ангара, узбагаціў заалогію шэрагам новых адкрыццяў.
У 1877 годзе вярнуўся на радзіму. Неўзабаве, маючы намер вывучаць Камчатку, пасяліўся ў Петрапаўлаўску, дзе займаў пасаду ўрача. 3 1882 года прафесар заалогіі ў Львоўскім універсітэце. Тут ён арганізаваў музей заалогіі з камчацкіх экспанатаў. Вывучаў беларускія азёры Любань, Свіцязь, Чорнае і інш. Яго шматлікія артыкулы па заалогіі надрукаваны ў рускіх, польскіх, нямецкіх часопісах. Паводле светапогляду Дыбоўскі быў рэвалюцыйным дэмакратам, у поглядах на прыроду — матэрыялістам. Змагаўся супраць рэлігійных забабонаў, клерыкалаў і розных рэакцыянераў. Ён адзін з першых у Еўропе стаў прыхільнікам і прапагандыстам эвалюцыйнай тэорыі Чарлза Дарвіна. У сваіх працах і лекцыях даказваў, што жывёльны і раслінны свет развіваецца па натуральных законах.
Даследаваў гісторыю і этнаграфію беларусаўГенадзь Каханоўскі. Дыбоўскі Бенядзікт Іванавіч // С. 322..
Літаратура
Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. Мн., 1978; Лаптев С. Н. Материалы к биографии и научно-исследовательской деятельности Б. И. Дыбовского в Восточной Сибири // Изв. Гос. геогр. ова. 1939. Т. 71, вып. 6.
Бенедыкт Катэгорыя:Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі Катэгорыя:Географы Польшчы Катэгорыя:Заолагі Польшчы Катэгорыя:Мовазнаўцы Польшчы Катэгорыя:Медыкі Польшчы Катэгорыя:Выкладчыкі Львоўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Пахаваныя на Лычакаўскіх могілках Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР