Найда́ (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Руднянскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне За 19 км на паўднёвы ўсход ад Жыткавіч, за 214 км ад Гомеля, на аўтадарозе Жыткавічы – Петрыкаў.

Гідраграфія На поўначы возера Найда, на поўдні Найда-Бялёўскі канал.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVIII ст. як сяленне ва ўладанні Хадкевічаў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Расійскай імперыі. У 1795 г. 6 двароў, у 1816 г. 25 жыхароў, у 1850 г. 11 двароў, 58 жыхароў, уладанне Кеневічаў. Паводле перапісу 1897 г. 20 двароў, 125 жыхароў. У 1908 г. у Ляскавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні, 23 двары, 180 жыхароў. У 1917 г. 351 жыхар. У 1919 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сялянскай хаце, у 1929 г. для яе пабудаваны асобны будынак. У 1925 г. 50 двароў. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоны маяк». У Вялікую Айчынную вайну нямецкія акупанты ў красавіку 1943 г. загубілі 28 жыхароў з вёсак Грэбень і Вадапойла (пахаваны ў магіле на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Найда). 46 вяскоўцаў загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе. Паводле перапісу 1959 г. 402 жыхары, у складзе саўгаса «Жыткавічы» (цэнтр — пасёлак Грабянёўскі). Дзейнічае клуб.

Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, на поўдні да яе далучаюцца 2 завулкі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Вядомыя выхадцы

В.А. Кот — Герой Савецкага Саюза (ганаровы грамадзянін горада Паўночна-Курыльск Сахалінскай вобласці) Я.П. Грыб і Р.М. Туравец — заслужаныя настаўнікі Беларусі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Руднянскі сельсавет (Жыткавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна